• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каталіцкае радыё ў Беларусі можа страціць дом, у якім зараз працуе

    Каталіцкае «Радыё Марыя» павінна цягам трох месяцаў пакінуць будынак, у якім працавала 8 гадоў.

    Пра выселенне са «свайго» дому «Радыё Марыя» паведаміла на старонцы Face­book. Прычына ў тым, што будынак прадаюць новаму ўласніку. 

    «Выезд для нас — гэта не проста «задача», гэта як раз «праблема». Бо нашы патрабаванні да памяшкання надта высокія, а нашыя магчымасці надта малыя», — гаворыцца у посце.

    Зараз рэдакцыя шукае спосабы, як вырашыць гэтую праблему. Супрацоўнікі адкрылі збор грошай, каб самім выкупіць памяшканне. Трэба сабраць 140 тысяч долараў да 12 сакавіка. Гэта план «на ўзроўні цуда», адзначаюць у рэдакцыі, але, як вернікі, спадзяюцца на поспех.

    Калі выкупіць дом не атрымаецца, грошы пойдуць на арэнду новага памяшкання. Ахвяраванні прымаюць толькі з Беларусі.

    «Радыё Марыя» дзейнічае ў Беларусі з 2016 года. Гэта міжнароднае хрысціянскае радыё, заснаванае ў 1963 годзе ў Італіі. Сёння яно працуе больш чым у 70 краінах свету. Эфір вядзецца на роднай мове кожнага народа. Гэта  некамерцыйны праект: на хвалях «Радыё Марыя» няма рэкламы, яно не фінансуецца касцёлам. Асноўная мэта — інфармаванне вернікаў аб каталіцкім  жыцці і дапамога ў штодзённай малітве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці