Вакансіі
Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму
«Наша ніва» шукае журналістку ці журналіста, якая ці які хоча весці аналітычную ютуб-праграму ў пары з вядомым палітолагам. Выхад праграмы — раз на тыдзень.
15.11.2024
Праект Women in Tech шукае аўтараў і аўтарак для Гласарыя беларускага фемінізму (дэдлайн — 15 снежня)
Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму — анлайн-прастору, якая аб’яднае феміністаў і феміністак і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту. Для рэалізацыі гэтай ідэі праект шукае аўтараў і аўтарак.
11.11.2024
Project Manager для праекта Belarus Tomorrow
Шукаюць таго, хто забяспечыць паспяховы запуск платформы і яе інтэграцыю з партнёрскімі рэдакцыямі. Неабходны досвед кіравання медыяпраектамі і гатоўнасць працаваць у інавацыйным асяроддзі.
07.11.2024
Руская служба BBC News шукае журналістаў (дэдлайн — 14 лістапада)
BBC News Russian — адна з найбуйнейшых моўных службаў BBC, якая бесперапынна падае мультымедыйны кантэнт на платформах BBC і ў сацыяльных сетках па ўсім свеце. Рэдакцыя адкрыла вакансіі для журналістаў у Рызе.
06.11.2024
Malanka Media шукае SMM-мэнэджэра для TikTok
Malanka Media адкрыла вакансію TikTok-спецыяліста. Шукаць асобу з досведам працы ад двух гадоў.
15.10.2024
GIJN шукае даследчыка Рэсурснага цэнтра (дэдлайн — 30 верасня)
Кандыдаты павінны добра разумець, што такое журналісцкія расследаванні і журналістыка дадзеных, а таксама мець досвед і навыкі ў галіне даследаванняў і пісьма.
18.09.2024
CityDog.io шукае журналіста_ку ў аддзел навін
CityDog.io адкрывае вакансію журналісткі ці журналіста. Запрашаюць кандыдатаў з вопытам працы ў медыя, пажадана ў аддзеле навін.
11.09.2024
«Рух Беларускай Салідарнасці» шукае smm-спецыяліста ці спецыялістку/капірайтара ці капірайтарку (дэдлайн — 16 верасня)
«Рух Беларускай Салідарнасці» адкрывае вакансію smm-спецыяліста/капірайтара ў Варшаве.
06.09.2024
SMM-рэдактар на YouTube-каналы «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца»
У каманду YouTube-шоу «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца» патрабуецца SMM-рэдактар для вядзення супольнасці ў YouTube, а таксама сацыяльных сетак праекта ў TikTok, Facebook.
02.09.2024
Press Club Belarus шукае менеджара_ку ў MediaPort
Праца афлайн, у офісе ў цэнтры Варшавы. Заробак канкурэнтаздольны, па выніках сумоўя.
15.08.2024
Беларускі праект «Соль» шукае аўтара (дэдлайн — 26 жніўня)
Аўтару трэба будзе занурыцца ў тэмы інавацый, аўдыторый, платформ, бізнес-мадэляў і стратэгій для медыя.
14.08.2024
BGmedia шукае SMM-спецыяліста (праца ў выходныя дні)
Навінавы сайт BGmedia шукае SMM-спецыяліста для кіравання каналамі ў сацыяльных сетках. Важна: праца будзе адбывацца ў выходныя дні.
13.08.2024
Hrodna.life шукае адміністратара Telegram і Viber
Hrodna.life — выданне пра жыццё горада і жыццё ў горадзе. Рэдакцыя трымае руку на пульсе Гродна і кожны дзень пішам пра важныя гарадскія падзеі ды тых, хто ў гэтым горадзе жыве. Ад верасня 2024 года ў каманду медыя патрабуецца адміністратар Telegram і Viber.
06.08.2024
«Обычное утро» открывает вакансию соведущей
Информационно-развлекательное шоу «Обычное утро» ищет соведущую для утренних эфиров.
02.08.2024
«Позірк» шукае SMM-рэдактара (дэдлайн — 11 жніўня)
Рэдакцыя інфармагенцтва «Позірк» адкрыла вакансію SMM-рэдактара. Прапануюць працу на поўную занятасць, па зменах. Вакансія для тых, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
01.08.2024
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці