Зрабіць Беларусь бачнай. Як нямецкі медыяпраект працуе з беларускай тэматыкай. Сустрэча з Інго Пэтцам — 30 студзеня, Вільня
Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць у Вільні адкрытую сустрэчу з Інго Пэтцам — журналістам і рэдактарам, які ў нямецкім медыяпраекце dekoder адказвае за ўсё, што звязана з Беларуссю.
Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя, культурніцкай і грамадзянскай супольнасці. Мы ладзім даволі шмат мерапрыемстваў анлайн, таму ў гэты раз вырашылі запрасіць калег на сустрэчу менавіта афлайн.
Для калег з іншых гарадоў на сайце БАЖ абавязкова будзе канспект сустрэчы.
Калі, дзе:
- аўторак, 30 студзеня, 18.00;
- Гасцёўня нашых партнёраў Беларускай Рады культуры (Vilnius, Šv. Ignoto g.5).
Пагаворым пра тое:
- як нямецкія СМІ (не)асвятляюць беларускае пытанне;
- чаму аўдыторыі нямецкамоўных краін варта больш ведаць пра Беларусь і лепей яе разумець;
- як працуе dekoder — унікальны медыяпраект, які ва ўмовах дэфіцыту інфармацыі пра Беларусь устойліва трымае ў фокусе беларускую павестку;
- чаму ўсё гэта так важна для беларусаў.
Уваход вольны, але просім зарэгістравацца, каб мы ведалі, колькі гасцей чакаць.
РЭГІСТРАЦЫЯ НА СУСТРЭЧУ
Інго Пэтц — як журналіст і публіцыст займаецца Усходняй Еўропай (і асабліва Беларуссю) больш за 25 гадоў. Акрамя журналісцкай дзейнасці, ён арганізоўваў канцэрты для беларускіх музыкаў і літаратурныя чытанні для беларускіх пісьменнікаў. Удзельнічаў у адукацыйных журналісцкіх праектах у Беларусі і Ўкраіне.
Анлайн-платформа dekoder.org — гэта мост паміж нямецкімі і незалежнымі расійскімі і беларускімі СМІ, а таксама гайд па грамадскіх дыскусіях у гэтых краінах.