• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістыка дадзеных: проста пра складанае (да 27 верасня)

    Адукацыйны курс па асновах журналістыкі дадзеных. Мінск – Вільня  1.10 – 27.11

    Запрашаем журналістаў, якія хацелі б навучыцца эфектыўна шукаць інфармацыю, аналізаваць вялікія масівы дадзеных ды ствараць інфаграфіку.

    Курс цалкам арыентаваны на практыку. За кароткі тэрмін удзельнікі засвояць тэхнічныя і творчыя аспекты візуалізацыі дадзеных для СМІ.

    Журналістыка дадзеных — гэта сумяшчэнне журналістам адразу трох ролей.

    Па-першае, аналітыка, які ўмее шукаць і апрацоўвць дадзеныя, знаходзіць сярод іх цікавыя сувязі і заканамернасці.

    Па-другое, дызайнера, які здольны складаныя лічбавыя дадзеныя падаць у простай і нагляднай форме.

    І нарэшце, перакладчыка — з юрыдычнай, эканамічнай, лічбавай на зразумелую ўсім мову.

    Істотнае адрозненне журналістыкі дадзеных у тым, што галоўны ўпор робіцца на візуалізацыю дадзеных, а тэкст носіць дапаможны характар. Гэта дазваляе прыцягнуць нашмат больш шырокую аўдыторыю, якая не заўсёды гатовая чытаць доўгія тэксты, але вельмі добра ўспрымае наглядную інфармацыю.

    Аднак для візуалізацыі дадзеных трэба мець навыкі па пошуку, апрацоўцы і аналізу саміх дадзеных. І гэта, бадай што, галоўны выклік для беларускага журналіста, паколькі  ў адкрытым доступе публікуецца толькі нешматлікая частка дадзеных, што збіраюцца дзяржаўнымі ўстановамі. Ды й па запыту гэтыя дадзеныя часта немагчыма атрымаць.

    Падчас курса мы будзем вучыцца шукаць дадзеныя на афіцыйных сайтах, працаваць з адкрытымі базамі дадзеных міжнародных арганізацый, вывучаць спісы надрукаванай статыстыкі, а таксама трэніравацца пісаць інфмармацыйныя запыты ў дзяржарганізацыі.

    Удзельнікі курса навучацца апрацоўваць дадзеныя, знаходзіць у іх гісторыі, даведаюцца пра інструменты, якія дазволяць ствараць якасныя візуалізацыі ў сціслыя тэрміны.

    Па выніках курса кожны ўдзельнік, выкарыстоўваючы атрыманыя веды і досвед, з дапамогай трэнераў падрыхтуе ўласны праект па журналістыцы дадзеных.

    Да ўдзелу запрашаюць журналістаў, якія ўжо маюць досвед працы, выпускнікоў факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнтаў з Мінска і рэгіёнаў.

    Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

    Апісанне курса:

    Курс «Журналістыка дадзеных» пачнецца 1 кастрычніка і скончыцца 27 лістапада.

    Ён складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні 26 – 27 лістапада.

    Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 15.00 да 18.00.

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Data») да 27 верасня.

    Удзельнікі мусяць АБАВЯЗКОВА мець свае ноўтбукі для працы падчас заняткаў.

    Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

    1. Кароткі расповед пра сябе.

    2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці