Журналістаў да 35 гадоў запрашаюць ва Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў (да 16 лютага)
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы ладзіць конкурс на удзел у праграме 2016 года для беларусаў ва ўзросце да 35 год. Заняткі падзяляюцца на некалькіх сесій, першая з якіх пройдзе у канцы сакавіка ва Ўкраіне, апошняя - у лістападзе падчас Сусветнага форуму за дэмакратыю (Страсбург, Францыя).
Кожная сесія доўжыцца 3–4 чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі ёсць абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
Тэмы заняткаў:
- сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі,
- рэформы і трансфармацыйныя працэсы ў розных краінах,
- еўраінтэграцыя і еўрапейскія каштоўнасці.
Выкладчыкі — эксперты з Еўразвязу, Беларусі і інш.
Запрашаюцца:
- журналісты;
- прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў улады, дзяржаўных устаноў,;
- прадстаўнікі недзяржаўнага сектару народнай гаспадаркі;
- дзеячы навукі і адукацыі;
- палітыкі і палітолагі;
- эканамісты;
- юрысты.
Вітаюцца кандыдаты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
Умовы: удзельнікі праграмы самастойна аплочваюць Шэнгенскую візу і страхоўку; унёсак удзельніка складае 50 еўра; астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.
Заяўка кандыдата мусіць уключаць:
- анкету,
- фотапартрэт (1 тыс. × 1 тыс. пікселяў, фармат jpeg),
- CV,
- сціслае рэзюмэ (максімум 2 абзацы).
Кандыдатам неабходна даслаць заяўку на е‑мэйл: EastEuroSchool@gmail.com. Дэдлайн — 16 лютага 2016 года. Падрабязная інфармацыя — на гэтай старонцы.