• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў да 35 гадоў запрашаюць ва Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў (да 16 лютага)

    Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы ладзіць конкурс на удзел у праграме 2016 года для беларусаў ва ўзросце да 35 год. Заняткі падзяляюцца на некалькіх сесій, першая з якіх пройдзе у канцы сакавіка ва Ўкраіне, апошняя - у лістападзе падчас Сусветнага форуму за дэмакратыю (Страсбург, Францыя).

    Кожная сесія доўжыцца 3–4 чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі ёсць абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

    Тэмы заняткаў:

    - сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі,

    - рэформы і трансфармацыйныя працэсы ў розных краінах,

    - еўраінтэграцыя і еўрапейскія каштоўнасці.

    Выкладчыкі — эксперты з Еўразвязу, Беларусі і інш. 

    Запрашаюцца:

    - журналісты;

    - прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў улады, дзяржаўных устаноў,;

    - прадстаўнікі недзяржаўнага сектару народнай гаспадаркі;

    - дзеячы навукі і адукацыі;

    - палітыкі і палітолагі;

    - эканамісты;

    - юрысты.

    Вітаюцца кандыдаты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

    Умовы: удзельнікі праграмы самастойна аплочваюць Шэнгенскую візу і страхоўку; унёсак удзельніка складае 50 еўра; астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.

    Заяўка кандыдата мусіць уключаць:

    - анкету,

    - фотапартрэт (1 тыс. × 1 тыс. пікселяў, фармат jpeg),

    - CV,

    - сціслае рэзюмэ (максімум 2 абзацы).

    Кандыдатам неабходна даслаць заяўку на е‑мэйл: EastEuroSchool@gmail.com. Дэдлайн — 16 лютага 2016 года. Падрабязная інфармацыя — на гэтай старонцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці