Журналісцкія ляпы: «Хуткасць ветру — 8 літраў за секунду…”
17 снежня 2011
“Сьвяткаваньне народзінаў аднаго з шаноўных дырэктараў “101,2” распачынаецца крыху раней, чым заканчваецца этэр. Вядома, калі ўсё нарэзанае, накладзенае і налітае, калектыву не стае моцы чакаць. Таму пры сумнай згодзе вядоўцы этэру Вольгі Бабак усе радасна пачынаюць сьвята. Тосты, жарты, анэкдоты, песьні, пляскі… І, канечне, усё гэта пад гукі роднага этэру, які набліжаецца да заканчэньня (а Вольга, адпаведна, да нас). Апошні выпуск навінаў, апошняе надвор’е, зараз будуць фанфары і расслабон… І раптам чуем скорбным голасам Олі-вядоўцы прамоўленае: “Тэмпэратура паветра 18 цяпла, хуткасьць ветру—8 літраў у сэкунду…”
- Хто «ляпнуў»: Вольга Бабак, Радыё 101.2
- Калі: 1996
- Крыніца: Севярын Квяткоўскі, кніга «Фрашкі да пляшкі»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
В Кыргызстане информагентство преследуют из-за «пропаганды войны». В редакции — обыск, допросы, изъятие техники
15.01.2024
Еўрасаюз сабраў амаль 17 тысяч прыкладаў расійскіх фэйкаў на адмысловым сайце
05.04.2024
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: суполка «Радыё Свабода» у «Одноклассниках»
15.11.2024
«Спадзяюся, ў яе атрымаецца». Ксеніі Луцкіной за кратамі споўнілася 40
14.02.2024