Журналісцкая стыпендыяльная праграма ад Reuters Institute на 2023/24 навучальны год (6 лютага)
Журналісцкая праграма стыпендый ад Reuters Institute – адна з вядучых у свеце праграм. На яе запрашаюцца практыкуючыя журналісты з больш чым пяцігадовым вопытам работы ў рэдакцыях.
Месца: Оксфард, Вялікабрытанія.
Пачатак праграмы: кастрычнік 2023, студзень і красавік 2024.
Фінансаванне праграмы: забяспечваюць арганізатары.
Дэдлайн падачы заяўкі: 6 лютага 2023 года.
Дзякуючы асабістым даследаванням, семінарам, мерапрыемствам і дыскусіям з калегамі, стыпендыяты паглыбяць сваё разуменне журналістыкі, індустрыі навін і свайго месца ў ёй.
Стыпендыяты будуць працаваць над праектам, які будзе мець непасрэдны ўплыў на іх саміх, іх кар’еру, рэдакцыю з якой яны супрацоўнічаюць і медыяіндустрыю ў цэлым. Гэта праграма для працуючых журналістаў і рэдактараў, якія вернуцца ў журналістыку пасля заканчэння праграмы.
Штогод на праграму прымаюцца каля 30 стыпендыятаў-журналістаў з усяго свету.
Што патрэбна падрыхтаваць для заяўкі:
-
Інфармацыю пра ваш праект, над якім вы плануеце працаваць падчас праграмы.
-
Рэзюмэ на 150 слоў пра тое, на што накіраваны ваш праект.
-
Матывацыйны ліст, ў якім раскажыце чаму вы хочаце зрабіць гэты праект у Reuters Institute і што вы будзеце рабіць са сваім праектам, калі вернецеся ў рэдакцыю.
-
CV на дзвюх старонках. Апішыце сваю кар’еру і адукацыю. Вы можаце змясціць сюды спасылкі на сваю працу, калі хочаце.
-
Два рэкамендацыйныя лісты ад асоб, якія ведаюць вас і вашу працу.
Чым унікальна праграма:
-
Вы будзеце ўключаны ў перадавую ўстанову, якая фарміруе ключавыя дэбаты ў медыя. Reuters Institute выпускае інфармацыйныя бюлетэні і справаздачы аб асноўных праблемах галіны.
-
Вы будзеце часткай установы з глабальнай перспектывай. Стыпендыяты-журналісты прыязджаюць з усяго свету. Яны дзеляцца ідэямі і вопытам працы ў розных краінах і розных асяроддзях.
-
Вы будзеце часткай аднаго з найвялікшых універсітэтаў свету — Оксфарда, які прапануе навучальныя ўстановы, вядучыя навукова-даследчыя цэнтры, шырокую падтрымку навучання і сусветную рэпутацыю.
-
Вы будзеце знаходзіцца ўсяго ў адной гадзіне язды ад Лондана на цягніку і ў вас будзе зручны доступ да некаторых з вядучых сусветных выданняў, такіх як The Guardian, Financial Times і BBC.
Стыпендыі доўжацца тры ці шэсць месяцаў, у залежнасці ад фінансавання. Яны пачынаюцца ў кастрычніку, студзені або красавіку. Арганізатары падкажуць вам лепшыя дні для прыезду ў Оксфард і забяспечаць атабраных журналістаў стыпендыяй для пакрыцця выдаткаў на пражыванне і праезд.
Стыпендыяты павінны ўстрымацца ад прафесійнай працы на працягу месяцаў стыпендыі. Чакаецца, што яны будуць знаходзіцца ў Оксфардзе на працягу ўсяго тэрміну стыпендыі. Стыпендыяты могуць падарожнічаць на кароткі час, але каб не прапускаць запланаваных падзей.