• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкая байка: Як журналісты Associated Press «помылылыся»

    Ва ўкраінскай палітыцы вельмі моцныя ўплывы Праваслаўнай царквы. І павелічэнне­м гэтага ўплыву займаецца прэзідэнт Віктар Юшчанка. На Хрышчэнне ўсёй камандай хадзіў у палонку акунаўся, кожную нядзелю ў царкву са сваёй жонкай і дзецьмі ходзіць. Усё гэта шырока асвятляецца ў прэсе, і ўсе ведаюць пр­а гэты «пункцік» украінскага лідэра.

    У мяне ёсць калега Маша Данілава, якая зараз кіруе кіеўскім бюро Asso­ci­at­ed Press. (Трэба зазначыць, што Маша вырасла ў Нью-Ёрку і скончыла англамоўную школу, а да гэтага жыла ў Парыжы. Цяпер яе закінулі ва Укр­аіну, і яна вывучае ўкраінскую).

    І вось тэлефануе яна ў адміністрацыю прэзідэнта Украіны і пытаецца па-расейску: «Могу ли я поговорить с господином Соколовским? (упаўнаважаны прэзідэнта)».

    Ёй адказваюць па-украінску: «Вы помылылыся…»

    Маша (з абсалютным абурэннем): «Што‑о?!»

    Ёй яшчэ раз кажуць: «Вы помылылыся…»

    Маша (з яшчэ большым абурэннем): «Какое Вам дело, помолилась я или нет?!»

    Юрась Карманаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці