«Зеркало» шукае аўтара для аддзела «События»
Партал «Зеркало» шукае дасведчанага журналіста ў рэдакцыйны аддзел.
Аўтары ў «Событиях» даведаюцца падрабязнасці навін, якія выклікаюць рэзананс у беларускім грамадстве, і расказваюць іх чытачам. Яны размаўляюць з простымі людзьмі, палітыкамі і чыноўнікамі, каб аўдыторыя ў нашай краіне і за яе межамі ведала, што насамрэч адбываецца ў Беларусі і свеце.
У абавязкі аўтара будзе ўваходзіць:
- штодзённая генерацыя тэм;
- пошук герояў і экспертаў, стасункі з імі;
- напісанне і вёрстка матэрыялаў;
- адно-два васьмігадзінныя дзяжурствы на выходных у месяц.
Ідэальны кандыдат на гэтую вакансію павінен умець:
- знаходзіць цікавае і важнае ў паўсядзённым;
- хутка разбірацца ў новым, а затым проста і зразумела расказваць пра гэта іншым;
- працаваць з крыніцамі і адрозніваць праўдзівую інфармацыю ад ненадзейнай;
- мець шырокі кругагляд і ідэальную пісьменнасць;
- развітая сетка кантактаў будзе вялікім плюсам.
У сваю чаргу «Зеркало» прапануе:
- афіцыйнае афармленне,
- канкурэнтны заробак,
- медыцынскую страхоўку,
- дапамогу ў легалізацыі ў Літве ці Польшчы.
Адправіць рэзюме можна на пошту editors@zerkalo.io (з тэмай ліста «Аўтар у раздзел «События»».
Акрамя рэзюмэ (у якое абавязкова трэба дадаць прыклады вашых матэрыялаў), просяць напісаць крыху пра сябе і патлумачыць, чаму вам хацелася б працаваць у «Зеркало». Рэдакцыя просіць кандыдатаў паставіцца з разуменнем да таго, што з‑за вялікай загрузкі яна звяжацца толькі з тымі кандыдатамі, якія найбольш ёй падыходзяць.