• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Здымка і відэамантаж з выкарыстаннем мабільных тэхналогій. “Прэс-клуб Беларусь” запрашае

    “Прэс-клуб Беларусь” разам з амерыканскай амбасадай у Мінску запрашае на сустрэчу на тэму Здымка і відэамантаж з выкарыстаннем мабільных тэхналогій”. Гасцямі будуць кінарэжысёр Дэвід Маршал і дацэнт факультэта кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі Крысцін Эчам. Сустрэча адбудзецца 8 красавіка ў 16:00 у "Прэс-клубе", вул. Веры Харужай 3/601.

    Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: https://goo.gl/JU5QL8.

    Для журналістаў сустрэча азначае дзве магчымасці:

    Даведацца, як мабільныя тэхналогіі можна выкарыстоўваць для здымак відэасюжэтаў для медыяў;

    Зрабіць інтэрв’ю з Дэвідам і Крысцін (у Мінск яны прыехалі як удзельнікі фестываля амерыканскага дакументальнага кіно Людзі побач з намі). Увага: для інтэрв’ю неабходна папярэдне выслаць заяўкі на адрас: office@press-club.by (пазначце, калі ласка, колькі часу вам трэба і для якога медыя).

    Дэвід Маршал — кінарэжысёр з штата Нью-Ёрк. Ён з’яўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам некамерцыйнага медыя-фонду BSP­films. Прадстаўляючы свае працы, ён паездзіў па ўсім свеце, сабраў мноства ўзнагарод, у тым ліку некалькі прэмій Эмі ў галіне кінадакументалістыкі. Ён з’яўляецца рэжысёрам, сцэнарыстам, прадзюсарам і рэдактарам сваіх фільмаў. Яго працы адлюстроўваюць яго цікавасць да пытанняў, якія фарміруюць зацікаўленасць і асвечанасць ў грамадстве. Дэвід — бакалаўр мастацтваў ў галіне фатаграфіі і кіно, а таксама магістр выяўленчага мастацтва і анімацыі.

    Крысцін Эчам атрымала доктарскую ступень у Школе кінематаграфічных мастацтваў у Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Раней яна працавала дацэнтам ў Універсітэце Каліфорніі-Дэвіс, дзе яна выкладала афра-амерыканскае кіно, тэлебачанне і папулярную культуру, а таксама гісторыю і вытворчасць дакументальных фільмаў у ЗША і Трынідадзе і Табага. Яна з’яўляецца аўтарам некалькіх артыкулаў пра афра-амерыканскім кіно, а таксама рэжысёрам дакументальнай серыі «Пранікаючы ў Галівуд: ўзлёт і падзенне», «Спук, які сядзеў каля дзвярэй» (2011), які быў паказаны на больш чым 20 нацыянальных і міжнародных кінафестывалях і ва многіх універсітэтах. У цяперашні час яна з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quar­ter­ly.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці