• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заўкі на ўдзел у праграме Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў (да 10 красавіка)

    Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2023 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары  узростам да 35 год.

    Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці 12 — 13 мая ў Вільні, другую – з 17 па 20 чэрвеня у Будапешце, трэцюю – з 21 па 24 верасня ў Вільні ці Варшаве, а апошняе мерапрыемства –  6 — 8 лістапада 2023 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).  

    Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

    У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні міжнароднай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

    Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю. Звяртаем увагу на тое, што ўдзельнікі праграмы Школы могуць мець праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь. Гэта можа быць выклікана варожым стаўленнем дзяржаўных структур да Рады Еўропы ці еўрапейскіх краін. У сувязі з гэтым просім пры прыняцці рашэння пра падачу заяўкі самастойна ацаніць магчымую рызыку.

    Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра. Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

    УШПД працуе з 2007 г. для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы. Гэта адна з дваццаці трох Школ у сям’і Школ палітычных даследаванняў. Ідэя Школ палітычных даследаванняў – адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ. УШПД спрыяе сталай камунікацыі і супрацоўніцтву сваіх 285 выпускнікоў, сярод якіх – вучоныя ў галіне грамадскіх навук, палітыкі, лідары і актывісты моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі, журналісты, супрацоўнікі дзяржаўных структур.

    УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы, якую ўзначальвае Нілс Муіжніекс, у мінулым – Камісар па правах чалавека Рады Еўропы.

    Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў – Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар школы – Валянціна Палевікова.

    Больш інфармацыі пра Школу можна знайсці тут: www.facebook.com/eespsbelarus, пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы: http://www.coe.int/t/dgap/sps/default_EN.asp, а таксама на сайце Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu. Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Face­book па адрасе: https://www.facebook.com/groups/397478097015796

    Анкету трэба выслаць да 10 красавіка 2023 г. Інфармацыю пра вынікі адбору ўдзельнікаў будзе выслана тым, хто падаў заяўкі, пасля 20 красавіка 2023 г. 

    Падаць заяўку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці