Запрашаем на трэнінг па медыяцыі ў Маладзечне. Рэгіструйцеся!
Сустрэча мае адбыцца ў нядзелю, 20 студзеня, у Маладзечне.
Пра інструменты медыятара, якія дапамогуць журналісту і актывісту, раскажа Вольга Мурашка.
-
На трэнінгу вы даведаецеся, што такое медыяцыя і навошта яна патрэбная любому чалавеку.
-
Навучыцеся вызначаць, што хаваецца за пазіцыяй суразмоўцы, і што рабіць з гэтым далей.
-
Атрымаеце неабходныя навыкі і інструменты паспяховых перамоваў.
-
Таксама даведаецеся пра псіхатыпы і пра тое, як павярнуць іх на сваю карысць.
Цягам шасці гадзін трэнінгу вы паспееце пракачаць атрыманыя веды на практыцы і паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях.
У перапынках вас чакае смачны абед і гарачая кава. Таксама не абыдзецца без смеху, вяселля і сур’ёзных высноў для жыцця.
Для удзелу, калі ласка, запоўніце ФОРМУ. Пасля чакайце запрашэння на электронную пошту, якую пазначыце ў анкеце.