Запрашаем на адкрыты трэнінг-інтэнсіў з журналістыкі рашэньняў у Менску!
Журналістыка рашэньняў — падыход да асьвятленьня праблемы, які апісвае як уласна праблему, так і адказ грамадзтва на яе. Рэпартажы ў гэтым жанры могуць выглядаць па рознаму, аднак маюць некалькі агульных ключавых характарыстык. Па-першае, яны глыбока аналізуюць адказ грамадзтва на праблему; па-другое — заглыбляюцца ў прычыны праблемы; па-трэцяе, дэманструюць вынік і плён (альбо адсутнасьць) гэтага адказу, і спрабуюць адказаць, чаму менавіта адказ (не) спрацаваў.
Нашая трэнерка Луцыя Чэрна працуе ў Transitions — чэскай арганізацыі, якая спэцыялізуецца на падтрымцы журналістаў у краінах Усходняга Партнэрства й Заходніх Бальканаў, дзе вядзе праграму прасоўвання журналістыкі рашэньняў у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе. Займаецца тэмай з 2017 года, сёння яна таксама ментарыць журналістаў у цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне, дапамагаючы ім укараняць рашэнні ў рэпартэрскую практыку.
Адкрытая лекцыя прызначана для журналістаў і рэдактараў, якія базуюцца ў Беларусі і хочуць паўдзельнічаць ва ўгрунтаваньні журналістыкі рашэньняў у Беларусі, дапамагаючы распаўсюджваць эфектыўныя практыкі рашэньняў сацыяльных праблем.
У нашым практычным семінары вы даведаецеся:
- Што гэта — журналістыка рашэньняў і чым яна не з’яўляецца?
- Як укараніць журналістыку рашэньняў у вашую рэпартэрскую практыку?
- Як вызначыць патэнцыйнае рашэньне і ператварыць «традыцыйную» навіну ў рашэнне?
- Як стварыць гісторыю рашэньняў?
- Дзе шукаць гісторыі рашэньняў?
Разам мы правядзем аналіз гісторыі з пункту гледжання журналістыкі рашэньняў, праверым некалькі прыкладаў перадавой практыкі і абмяркуем вашыя ідэі гісторый. І, спадзяемся, адкажам на ўсе вашыя пытанні. 🙂
Калі: 20 ліпеня 2019 г., 10:00 — 14:00.
Дзе: Пляцоўка Press Club Belarus, Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601.
Працоўная мова: руская.
Уваход вольны, просім аб папярэдняй рэгістрацыі.
Арганізатары не пакрываюць коштаў праезду для іншагародніх.
З пытаньнямі можна зьвяртацца да:
Луція Чэрна, lucie.cerna@tol.org (ангельская, чэская мовы)
Ляксей Лявончык, alaksiej.lavoncyk@gmail.com (беларуская мова)
Юлія Радзіонава, julia@l‑media.org (расейская, беларуская мовы)