Запрашаем маладых журналістаў да ўдзелу ў адукацыйнай праграме ў Германіі
З 16 па 23 верасня ў Германіі адбудуцца заняткі ў рамках адукацыйнай праграмы для украінскіх, беларускіх, польскіх і нямецкіх журналістаў-пачаткоўцаў, што прысвечаная ролі новых медыяў у камунікацыі з грамадствам.
Удзельнікі праграмы змогуць атрымаць навыкі стварэння медыяпрадукта па нямецкіх стандартах (падрыхтоўка фота- і відэаматэрыялаў, вядзенне блогаў, стварэнне тэкстаў для блогаў і новых медыяў), наведаць мясцовыя арганізацыі СМІ, падзяліцца досьведам.
Умовы: валоданне англійскай (ці нямецкай) мовай, наяўнасць візы (але пры аператыўным звароце магчыма афармленне аднаразовай візы), жаданне вучыцца.
Арганізатары праграмы: Громадська організація «Форум українських журналістів» и NGO “Burgerhaus Bennohaus» (Германия).
Месца правядзення: гарады Мюнстэр і Людвігсхафэн (частка з удзельнікаў будзе працаваць у Мюнстэры, другая — у Людвігсхафэне).
Удзельнікі будуць размешчаныя ў гатэлях і забяспечаныя харчаваннем. Праезд аплочваецца.
Ад’езд беларускіх удзельнікаў з Мінска вечарам 15-га верасня, вяртанне — раніцай 24-га верасня.
Жадаючыя змогуць прыняць удзел у заявяршэнні праграмы ў Кіеве ў лістападзе 2016 года.
Заяўкі з кароткім CV і матывацыйным лістом дасылаць на электронную скрыню press@baj.by да 25 жніўня.