• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заканчваецца прыём заявак на фестываль фільмаў аб правах чалавека Watch Docs (дэдлайн — 1 жніўня)

    Фестываль Watch Docs арганізаваны Хельсінкскім фондам па правах чалавека. Ён пройдзе з 1 па 10 снежня ў Варшаве, Польшча.

    Кандыдаты могуць падаваць заяўкі на ўдзел у некалькіх катэгорыях:

    1. Watch Docs Award — прысуджаецца лепшаму поўнаметражнаму дакументальнаму фільму ў асноўным конкурсе фестывалю,

    2. Прэмія Марэка Навіцкага — з 2003 года прысуджаецца Саветам Хельсінкскага фонду па правах чалавека за выдатныя жыццёвыя дасягненні ў адлюстраванні правоў чалавека ў кіно. Названы ў гонар Марэка Навіцкага (1947–2003), сузаснавальніка і шматгадовага прэзідэнта Фонду, сузаснавальніка Хельсінкскага камітэта ў Польшчы.

    3. Прыз глядацкіх сімпатый — прысуджаецца гледачамі лепшаму поўнаметражнаму дакументальнаму фільму фестывалю.

    4. Green Dog Award — прысуджаецца маладзёжным журы лепшаму фільму ў рамках Зялёнага конкурсу дакументальных фільмаў аб навакольным асяроддзі і правах чалавека.

    На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы аб правах чалавека, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2022 года.

    Фільмы павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.

    Удзел у конкурс безкаштоўны.

    Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці