З веданнем справы 2.0. Курс пра тое, распрацоўваць і праводзіць адукацыйныя праграмы (дэлайн 17 траўня)
«З веданнем справы» — гэта курс па нефармальнай адукацыі для вядоўцаў адукацыйных мерапрыемстваў.
Пра што курс
Каротка – пра тое, як быць эфектыўным_ай трэнерам_кай і ствараць якасныя навучальныя мерапрыемствы самых розных фарматаў.
Разбярэмся, што трэба ўлічваць пры распрацоўцы адукацыйных праграмаў і якія кампетэнцыі абавязковыя для трэнераў_ак нефармальнай адукацыі. Даведаемся, як працуе навучанне праз асабісты досвед і як дапамагчы людзям вучыцца эфектыўней. Патрэніруемся ў пастаноўцы мэтаў і задач трэнінгаў і паспрабуем распрацаваць сваю ўласную адукацыйную праграму.
На працягу ўсяго курса вы будзеце ў кантакце з эксперткамі, якія дапамогуць з любымі пытаннямі, пракаментуюць выкананыя практычныя заданні і забяспечаць ментарскую падтрымку.
З чаго складаецца курс
Вас чакае 5 тэматычных модулей. Кожны модуль складаецца з лекцыённага матэрыялу і практычнага задання, якія будуць даступныя 24/7 на спецыяльнай платформе – вучыцеся ў зручны вам час!
Дадаткова мы зладзім 4 анлайн-сустрэчы, каб больш глыбока пагрузіцца ў пэўныя тэмы і папрацаваць у групах.
Курс цалкам ананімны. Платформа, на якой будзе праводзіцца навучанне, адпавядае ўсім правілам бяспекі. Мы заклікаем не дзяліцца чуллівай інфармацыяй цягам заняткаў і анлайн-сустрэч, асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі.
Расклад курса
23.05 – Запуск першага модуля “Нефармальная адукацыя і фарматы мерапрыемстваў”. Анлайн-сустрэча. Знаёмства ўдзельнікаў_ніц курса
30.05 – Запуск другога модуля “Распрацоўка праграмы адукацыйнага мерапрыемства”
01.06 – Анлайн-сустрэча па распрацоўцы праграм трэнінгаў і іншых адукацыйных мерапрыемстваў
06.06 – Запуск трэцяга модуля “Метады інтэрактыўнага навучання”
13.06 – Запуск чацвёртага модуля “Ацэнка адукацыйнага мерапрыемства”
15.06 – Анлайн-сустрэча па разбору тыповых памылак у распрацоўцы праграм і іх правядзенні
20.06 – Запуск пятага модуля “Скразныя каштоўнасці” (апцыянальны)
27.06 – Закрыццё курса. Падсумаванне па практычных заданнях. Анлайн-выпускны
Трэнеркі курса
Трэнеркі курса
Марыша Корж – трэнерка праграм нефармальнай адукацыі. Распрацоўвае і праводзіць адукацыйныя праграмы для IT-бізнесу, а яшчэ шмат працуе з моладдзю і моладзевымі працаўнікамі_цамі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Марыша спецыялізуецца на крызісных сітуацыях са складанымі групамі і незразумелымі запытамі. Нудзіцца па афлайн-трэнінгах, калі можна пагружацца ў групавую дынаміку і абменьвацца энергіяй з удзельнікамі_цамі. Марыша – чаліня Рэсурснага цэнтра SALTO для краін Усходняй Еўропы і Каўказа і Рады Еўропы.
Юлія Станкевіч – трэнерка нефармальнай адукацыі з дваццацігадовым досведам. Праводзіць самыя розныя адукацыйныя мерапрыемствы: як разавыя трэнінгі, так і доўгатэрміновыя курсы на паўтары гады. Больш за ўсё любіць ствараць навучальныя праграмы для іншых адукатораў_к. Чаліня пула трэнераў_к моладзевага дэпартамента Рады Еўропы, Гільдыі міжнародных трэнераў_к у сферы моладзевай працы.
Рэгістрацыя
Дэдлайн падачы заяўкі – 17 траўня ўключна.
Па ўсіх пытаннях пішыце на study.help@rada.fm.