«Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі» Курс павышэння журналісцскай кваліфікацыі
Шаноўныя калегі! ГА “БАЖ” і Еўрапейскі вяшчальны саюз (European Broadcasting Union) прапануюць Вам курс павышэння журналісцкай кваліфікацыі «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі».
Курс пройдзе ўвосень гэтага года, пачынаючы з верасня, у некалькі сесій і будзе складацца з дзесяці двухдзённых (выняткова — трохдзённых) трэнінгаў ў Мінску.
Трэнінгі будуць праходзіць у рытме прыкладна два на месяц з перапынкамі ў два тыдні — па пятніцах-суботах.
Тэмы складовых частак:
1. Прававыя асновы журналістыкі — Алег Агееў;
2. Пошук інфармацыі. Следчы метад — Яўген Валошын;
3. Фотарэпартаж — Аляксандр Зянкоў;
4. Слова на экране. Пісьмовы, закадравы і сінхронны тэкст — Міхась Янчук;
5. Радыёжурналістыка. Аўдыёфайлы для мультымедыяў — Таццяна Мельнічук;
6. Інтэрв’ю. Найлепшыя практыкі — Аляксандр Коктыш;
7. Мультымедыйная журналістыка ў інтэрнэце — Таццяна Бублікава;
8. Сацыяльная журналістыка. Этычныя стандарты, жанры і аўтарскія метады — Марына Загорская;
9. Журналістыка дадзеных (Data journalism) — Аліна Радачынская;
10. Асновы прафесійных відэаздымкаў — Аляксандр Зянкоў.
Трэнінгі будуць праводзіць БЕЛАРУСКІЯ прафесіяналы, эксперты і трэнеры ГА “БАЖ”. Курс максімальна адаптаваны для працы ў беларускіх рэаліях. Колькасць месцаў абмежаваная.
Умова ўдзелу — сумоўе пасля дасылкі кароткага CV.
Сумоўе пройдзе ў МІНСКУ ў офісе ГА “БАЖ” у днях ад 16 да 20 верасня. Добра абгрунтаваная матывацыя ўдзелу ў курсе будзе мець перавагу над прафесійным досведам. Тым не менш, ён вітаецца. Першы элемент курсу — «Прававыя асновы журналістыкі» — ўжо 23–24-га верасня. Наступныя — прыкладна кожныя два тыдні па пятніцах-суботах.
Дасылайце вашы CV па 15 верасня на адрас janczuk@baj.by, пазначыўшы кантактны тэлефон — для сувязі з вамі і прызначэння дакладнага часу праходжання сумоўя — ці карэктавання ягонага часу, у выпадку калі ў Вас узнікнуць непераадольныя абставіны.
З павагай, Ваш БАЖ