• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як развіваць YouTube-канал і ілюстраваць тэксты. Яшчэ два анлайн-курсы для беларускіх журналістаў

    У дадатак да дзесяці анлайн-курсаў, якія былі размешчаныя Thomson Foundation ў мінулым годзе, выйшлі яшчэ два. Яны арыентаваныя на беларускіх медыйшчыкаў і могуць істотна дапамагчы ў прасоўванні YouTube-канала і візуалізацыі кантэнту.

    Анлайн-курсы распрацаваныя прафесійнымі журналістамі і медыяспецыялістамі і размешчаныя ў Telegram.

    Адзін з іх складзены ўкраінскім журналістам Кірылам Яўсеевым. Кірыл мае дзесяцігадовы вопыт працы на тэлебачанні, а цяпер займаецца развіццём YouTube-каналаў (дарэчы, на яго ўласным канале больш за 120 тысяч падпісчыкаў).

    Курс прысвечаны прасоўванню кантэнту ў відэахосцінгу, аналізу падыходаў і асноўным памылкам.

    Другі адукацыйны бот ад былога фотарэдактара “Белсата” Дзяніса Дзюбы. Ён распавядае пра асноўныя прынцыпы візуалізацыі і ілюстравання кантэнту.

    — Гэты фармат зручны для навучання чальцоў рэдакцыйных каманд, — расказалі ў Thom­son Foun­da­tion. — Бот, вядома, праз свой фармат не раскрывае тэму на сто адсоткаў, але дае разуменне асноўных выклікаў і прапаноўвае рашэнні. Калі няма калі вучыць навічкоў ці ахвяраваць шмат часу на нейкі больш працяглы навучальны фармат, такі інструмент можа быць эфектыўнай альтэрнатывай.

    Хаця курсы арыентаваныя ў першую чаргу на беларускіх журналістаў, яны складзеныя на рускай мове, каб імі маглі скарыстацца медыйшчыкі ў рэгіёне.

    Паводле адказных за адукацыйны праект, сёлета да канца сакавіка будуць размешчаныя яшчэ тры навучальныя курсы: пра падкасты, манетызацыю медыя ў выгнанні і працу з дадзенымі.

    Нагадаем, што у мінулым годзе Thom­son Foun­da­tion размясціў 10 анлайн-курсаў, у тым ліку па працы ў сацсетках, па фандрайзінгу, будаванні кам’юніці і інш.

    Чытайце яшчэ:

    Адукацыя на журфаку БДУ вачамі студэнтаў

    Вітаўт Руднік: Ісці ў незалежную журналістыку не кожны захоча і не кожнага мама пусціць

    Там не было лекцый, як у Беларусі. Да нас прыходзілі журналісты-практыкі з французскіх тэлеканалаў…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці