• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як пісаць пра судовыя справы так, каб пасля не патрапіць пад суд? Кансультацыя Адар’і Гуштын — 29 сакавіка

    Выпрабоўваем новы адукацыйны фармат — кансультацыі калег-прафесіяналаў па складаных тэмах.

    Уласным досведам дзеліцца журналістка Адар’я Гуштын, якая зрабіла не адну серыю судовых рэпартажаў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/adaria-gushtyn.jpg

    У чацвер, 29 сакавіка, абмяркуем разам:

    • як падрыхтавацца да суда: як атрымаць інфармацыю па судовым паседжанні; як і якую інфармацыю па справе шукаць; крыніцы інфармацыі;

    • што такое судовы працэс: яго этапы; як схапіць самае галоўнае; што можна рабіць у судзе, а што — нельга;

    • як зрабіць працяг гісторыі, і чаму судовая журналістыка — гэта не толькі рэпартаж з працэсу.

    Удзельнікі кансультацыі даведаюцца, як весці анлайны з судовых паседжанняў, пераадолець прафесійнае выгаранне і раскласці “падушкі бяспекі” для сябе і сваёй рэдакцыі.

    Раз і назаўжды разбярэмся таксама з памылкамі, якія дапускаюць беларускія журналісты, калі пішуць пра судовыя справы.

    Час: 29 сакавіка (чацвер), 17:00 – 19:00

    Месца: офіс БАЖ, вул.Кальварыйская 16–256 (4 паверх)

    Кансультацыя бясплатная, але колькасць месцаў абмежаваная.
    Таму Вам неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці