Як мы пішам пра міграцыю і чаму? Размова з/для медыяў 16 снежня
Апошнія паўгоды ў Беларусі многія медыі пісалі пра міграцыйную тэматыку праз падзеі на мяжы. На што яны звярталі ўвагу, як асвятлялі гэтую тэму? Якія былі падыходы ў рэдакцый і аўтараў_к да тэкстаў?
Да Міжнароднага дня мігранта_кі праваабарончая каманда Human Constanta і Журналісты за талерантнасць запрашаюць на размову з/для медыяў пра тое, якія цяжкасці выклікала міграцыйная тэматыка і як з імі можна спраўляцца.
У сустрэчы возьмуць удзел журналісты_кі такіх медыяў як Deutsche Welle, Радыё Свабода, Медыязона.Беларусь і іншыя. Ва ўсіх, хто ўдзельнічае, будзе магчымасць задаваць пытанні, а таксама пачуць рэкамендацыі ад Human Constanta па недыскрымінацыйным падыходзе пры апісанні міграцыйных працэсаў.
Калі: 16 снежня (чацвер)
Час: 13:00–14:00 (мінскі час)
Фармат: zoom, спасылку дашлем пасля рэгістрацыі па спасылцы тут.
Інфармацыйны партнёр — Беларуская асацыяцыя журналістаў!