«Як гэта працуе ва Украіне: эканоміка». Пятніца, 11.02
Для беларускіх калег, якія цяпер працуюць ва Украіне, кіеўская каманда БАЖ праводзіць цыкл адукацыйных вебінараў пад агульнай назвай «Як гэта працуе ва Украіне».
У пятніцу пройдзе чарговы вэбінар серыі пад пазвай «Як працуе ўкраінская эканоміка, на чым зарабляе, на што траціць Украіна «.
Спікерам выступіць Андрэй Яніцкі, дырэктар Цэнтра журналістыкі ў Кіеўскай школе эканомікі.
Андрэй — эканамічны журналіст і рэдактар з 12-гадовым вопытам, працаваў у LB.ua, Weekly.ua, «Газета24», «Коммерсант-Украіна», «Украінскія Навіны», «ДЕЛО». Прызнаны найлепшым фінансавым журналістам Украіны ў 2017 годзе.
Рэгістрацыя на мерыпрыемства па спасылцы https://bit.ly/3gAu2rI
Большасць анонсаў і магчымасцей для беларускіх калег, якія працуюць сёння ва Украіне, мы публікуем у закрытым журналісцкім чаце. Калі вы беларускі журналіст/ка ва Украіне і хочаце далучыцца да чата — напішыце нам на press@baj.by