• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    World Press Photo 2016: Прыём заявак на фотаконкурс (Да 1 студзеня)

    Прафесійныя фатографы з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў штогадовым фотаконкурсе "World Press Photo". Экспазіцыя WWP распавядае пра галоўныя падзеі мінула года праз лепшыя працы ў галіне візуальнае журналістыкі. На конкурс прымаюцца як фатаграфіі, так і мультымедыйныя матэрыялы.

    Катэгорыі фотаконкурсу: навіны, спорт, спартыўныя навіны, сучасныя праблемы, паўсядзённае жыццё, людзі, прырода, доўгатэрміновыя аўтарскія і групавыя фотапраекты.

    На мультымедыйны конкурс прымаюцца працы ў галіне вэб-дакументалістыкі кароткага фармату (да 10 хвілін) і поўнаметражныя матэрыялы (больш за 30 хвілін), а таксама інтэрактыўныя дакументальныя вэб-праекты.

    Заяўкі на конкурс «World Press Pho­to» прымаюцца да 1 студзеня 2016 года. Пераможцы будуць абвешчаны 18 лютага. Выстава WWP штогод дэманструецца ў 45 краінах свету. Конкурс фатаграфіі «World Press Pho­to» існуе з 1955 года.

    Каб удзельнічаць у фотаконкурсе, націсніце сюды.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці