World Press Photo 2016: Прыём заявак на фотаконкурс (Да 1 студзеня)
Прафесійныя фатографы з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў штогадовым фотаконкурсе "World Press Photo". Экспазіцыя WWP распавядае пра галоўныя падзеі мінула года праз лепшыя працы ў галіне візуальнае журналістыкі. На конкурс прымаюцца як фатаграфіі, так і мультымедыйныя матэрыялы.
Катэгорыі фотаконкурсу: навіны, спорт, спартыўныя навіны, сучасныя праблемы, паўсядзённае жыццё, людзі, прырода, доўгатэрміновыя аўтарскія і групавыя фотапраекты.
На мультымедыйны конкурс прымаюцца працы ў галіне вэб-дакументалістыкі кароткага фармату (да 10 хвілін) і поўнаметражныя матэрыялы (больш за 30 хвілін), а таксама інтэрактыўныя дакументальныя вэб-праекты.
Заяўкі на конкурс «World Press Photo» прымаюцца да 1 студзеня 2016 года. Пераможцы будуць абвешчаны 18 лютага. Выстава WWP штогод дэманструецца ў 45 краінах свету. Конкурс фатаграфіі «World Press Photo» існуе з 1955 года.
Каб удзельнічаць у фотаконкурсе, націсніце сюды.