• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Воркшоп Руслана Кулевіча “Як адкрываць гісторыю нанова праз вусныя ўспаміны і старыя фотаздымкі”. Гродна, 12 сакавіка

    Гродзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч правядзе воркшоп па зборы ўспамінаў, распавядзе, як за тры гады ў яго атрымалася выпусціць два зборнікі ўспамінаў, а таксама сабраць вялікую калекцыю старых гродзенскіх фотаздымкаў. 

    Хто такі Руслан Кулевіч і чым ён займаецца?

    Руслан Кулевіч — журналіст медыя Hrodna.life. У 2017 годзе пачаў збіраць успаміны карэнных жыхароў Гродна. Аўтар кніг «Горад адзін, успаміны розныя» (2018) і «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» (2020). Зараз працуе над трэцім зборнікам успамінаў, а таксама над праектам «Гродзенцы здалёк» (запісвае гісторыі нашчадкаў гродзенцаў, якія пакінулі горад у ХХ стагоддзі). Працуе над стварэннем краязнаўчага клуба. 

    Што будзе на воркшопе?

    Руслан Кулевіч распавядзе пра тое, як ствараліся яго кнігі, як  збіраць успаміны старажылаў, пра свой падыход да працы і спосаб папулярызацыі і захавання вуснай гісторыі.

    Запрошаны госць сустрэчы — Павел Касцюк, гродзенец у пятым пакаленні. Ён падзеліцца досведам стварэння кнігі сям’і, якую яму перадаў дзядуля.

    Каго мы чакаем?

    На воркшопе мы чакаем гродзенцаў, незалежна ад узросту, — тых, хто цікавіцца гісторыяй горада і яго жыхароў. Прыходзьце, калі хочаце навучыцца збіраць і сістэматызаваць успаміны і асабістыя гісторыі сваіх сваякоў, старажылаў ці цікавых людзей. 

    Стварэнне ўласнага праекту

    Усе ўдзельнікі воркшопа Руслана Кулевіча змогуць далучыцца да праекту па зборы ўспамінаў жыхароў пасляваеннага Гродна.  

    Воркшоп Руслана Кулевіча «Як адкрываць гісторыю нанова праз вусныя ўспаміны і старыя фотаздымкі» ладзіць Навучальна-практычная ўстанова «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

    Воркшоп адбудзецца ў чацвер, 12 сакавіка, у Цэнтры гарадскога жыцця, вул. Кірава, 3, Гродна.

    Калі вы набудзеце квіток на варкшоп да 9 сакавіка (уключна), яго кошт складзе 6 рублёў.

    З 10 сакавіка — кошт 10 рублёў.

    Набыць квіткі можна ТУТ

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

    Па ўсіх пытаннях наконт адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся па электроннай пошце: medyjatrener@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці