Воркшоп па лічбавай бяспецы (27 сакавіка)
Digital Skills Coalition Belarus у партнёрстве з Беларускай нацыянальнай платформай Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП) запрашае на стратэгічны воркшоп, прысвечаны абмеркаванню штодзённых лічбавых пагроз і пошуку эфектыўных спосабаў іх нейтралізацыі.
Калі: 27 сакавіка 2024 года, з 18:00 да 21:00.
Дзе: Вільнюс, Літва. Месца правядзення будзе паведамлена пацверджаным удзельнікам.
Эксперты: Міхаіл Дарашэвіч і Мікалай Кванталіані — спецыялісты ў галіне лічбавай бяспекі.
Гэта мерапрыемства для ўсіх, хто хоча не толькі пашырыць свае веды ў галіне цыфравай бяспекі, але і правесці час у атмасферы творчасці, дзе кожны зможа знайсці нешта новае для сябе. Удзельнікі змогуць атрымаць карысныя знаёмствы і падтрымку ад аднадумцаў.