• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віленская школа маладых лідараў і лідарак 17–19 кастрычніка (заяўкі да 12 жніўня)

    Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы аб'яўляе конкурс заявак на 2-ю Віленскую школу маладых лідараў і лідарак. Праграма будзе праходзіць 17-19 кастрычніка 2019 года ў Вільні. Трохдзённая праграма ўключае сустрэчы і дыскусіі з вядомымі экспертамі, якія вядуць барацьбу з дэзынфармацыяй у сваіх краінах і/або прадстаўленых установах. 

    Неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай (пераважна) ці рускай мове, захаваць яе ў фармаце Word і адправіць арганізатарам па электроннай пошце eesc0216@gmail.com (VYLM Appli­ca­tion у тэме ліста) да 12 жніўня 2019.

    Школа факусуецца на ліквідацыі пагроз, якiя ствараюцца дэзынфармацыяй, фальшывымі навінамі, прапагандай, кантраляваным доступам да інфармацыі, і накіравана на павышэнне сацыяльнай устойлівасці грамадства. Каб вырашыць гэтыя праблемы, праграма школы выкарыстоўвае метад абмену вопытам і ўрокамі, вынятымі актывістамі ў гэтай галіне. Праграма таксама стварае сетку аднадумцаў, якія могуць працаваць разам і ствараць новыя інавацыйныя падыходы.

    Акрамя магчымасці сустрэцца і павучыцца, удзельнікам будзе прадастаўлена:

    • пражыванне з 16 па 20 кастрычніка (4 ночы ў двухмесным нумары);

    • харчаванне;

    • аплата транспартных выдаткаў туды і назад;

    • візавая падтрымка, калі патрабуецца.

    Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

    • маладыя спецыялісты/кі з Арменіі, Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны, чыя прафесійная дзейнасць і асабістыя мэты звязаны з паляпшэннем працы СМІ;

    • узрост ад 24 да 35 гадоў;

    • мінімум ступень бакалаўра;

    • досвед працы ў галіне журналістыкі, камунікацыі, паліталогіі або грамадзянскай супольнасці / НДА не менш за 3 гадоў.

    • неабходна ведаць ангельскую мову.

    Нават калі вы не адпавядаеце ўсім пералічаным вышэй крытэрам, вы можаце падаваць заяўку. Удзельнікі/цы будуць адбірацца не толькі на падставе іх кампетэнцыі, але вялікая ўвага будзе надавацца матывацыі і здольнасці ўносіць уклад у агульную мэту. Інавацыйныя падыходы і ідэі вітаюцца!

    Крыніца: eesc.lt

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці