Вэбінар па працы з Twitter для журналістаў
Журналісты з усяго свету могуць прыняць удзел у бясплатным вэбінары анлайн-пляцоўкі "ICFJ Anywhere" Міжнароднага цэнтра для журналістаў.
Вэбінар ладзіцца 18 лістапада 2015 года пры падтрымцы Фундацыі «Dow Jones». Занятак будзе праходзіць на працягу адной гадзіны.
Вядоўца вэбінару — Крыс Роўпэр, стыпендыят «ICFJ Knight International Journalism», — распавядзе пра магчымасці выкарыстання Twitter у журналістыцы, уключаючы ўплыў на рэдакцыйную палітыку і бізнэс-пытанні медыяарганізацый.
Удзельнікі вэбнару пазнаёмяцца з паспяховымі прыкладамі выкарыстання Twitter і звярнуць увагу на патэнцыйныя небяспекі працы з гэтым рэсурсам.
Пачатак вэбінару — а 18‑й гадзіне па мінскім часе.
Вэбінар ладзіцца праз Google+ Hangout тут.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць задаваць пытанні праз чат YouTube альбо ў Twitter — з хэштэгам #icfjdigital.
Пра вядоўцу вэбінару:
Крыс Роўпэр — дасведчаны digital-стратэг, які мае стаж працы ў рэдакцыях СМІ больш за 15 гадоў.Да нядаўняга часу займаў пост галоўнага рэдактара «Mail & Guardian». Сёння Крыс Роўпэр з’яўляецца рэдактарам па працы з дадзенымі ў журналісцкай ініцыятыве Code for Africa (CfAfrica) ICFJ.