• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп «Што такое рэдакцыйны фактчэкінг, і як праводзяцца фактчэкінгавыя расследаванні» (рэгістрацыя да 6 чэрвеня)

    Варкшоп фактчэкера Дзмітрыя Стаянава адбудзецца 7 чэрвеня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.

    Запрашаем журналістаў і рэдактараў беларускіх медыя.

    Прыходзьце, калі хочаце даведацца:

    • што такое рэдакцыйны фактчэкінг і навошта ён патрэбны (у расследвальніцкай журналістыцы);

    • пра метад правядзення фактчэкінгу і пакрокавую праверку расследавання фактчэкерам па стандартах Цэнтра па даследаванню карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP);

    • працу з фактчэкерам з пазіцый журналіста і рэдактара;

    • працу ў аб’ёмных праектах: і са шматлікімі журналістамі (напрыклад, Панамскае дасье), і з вялікімі дадзенымі.

    Разам пабачым, як змяняюцца тэксты пасля фактчэкінгу, і правядзем фактчэкінг тэкстаў у беларускіх медыя.

    Трэнер Дзмітрый Стаянаў мае багаты досвед фактчэкінгавых расследванняў і працы ў камандах OCCRP, RISE Moldo­va, BIC. 

    Зарэгістравацца на варкшоп

    Дэдлайн падачы заявак: 6 чэрвеня, 12:00 па Мінску.

    Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вэбінар за дзень (6 чэрвеня), а таксама за гадзіну да пачатку.

    Вэбінар ладзіцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правяряй» праекта   Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці