Варкшоп «Даступныя і бясплатныя інструменты фактчэку» (рэгістрацыя да 25 красавіка)
Варкшоп пройдзе анлайн 26 красавіка (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.
Для каго:
-
пачынаючых (і не толькі) журналістаў_к і блогераў_к
-
студэнтаў_к медыя і камунікацыі
-
прадстаўнікоў_ніц НДА, якія маюць інфармацыйныя рэсурсы
Чым карысны варкшоп
-
Навучышся правяраць фотаздымкі з дапамогай простых бясплатных інструментаў
-
Зможаш вызначаць іх першакрыніцы і прыкметы мантажу
-
Даведаешся, як з дапамогай мікса некалькіх сервісаў і ўмення правільна шукаць з вялікай дакладнасцю вызначыць асобу па фота
-
Удасканаліш майстэрства карыстання такімі інструментамі фактчэку, як Forensically, Google Image search, Tineye, Pimeyes
Варкшоп правядзе Аляксей Шота, журналіст, рэдактар, медыятрэнер.
Зарэгістравацца на варкшоп
Дэдлайн падачы заявак: 25 красавіка, 12:00 па Мінску.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вебінар за дзень (25 красавіка), а таксама за гадзіну да пачатку варкшопа.
Варкшоп ладзіцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правяряй» праекта Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».