Варкшоп Алеся Залеўскага «Сам сабе рэдакцыя відэакантэнту» (24 сакавіка)
Варкшоп Алеся Залеўскага пра тое, як тэхналогіі і ўменні аднаго журналіста замяняюць гару будынкаў і аўтобусы работнікаў Макаёнка 9.
Падчас анлайн сустрэчы на платформе ZOOM разбярэмся, як адзін універсальны і ўзброены сучаснымі прыладамі журналіст можа ствараць сюжэты не горш за цэлую рэдакцыю.
Кейсы:
— Прадусар мультымедыя сёння – дэвайсы, тэхналогіі, уменні
— Смартфон – карцінка, гук, скрыны, live, камунікацыя з аўдыторыяй і аўтапрэзэнтацыя
— Унікальны відэакантэнт – агляд магчымасцяў
Патрэніруемся таксама:
— Як з тэкставай навіны зрабіць відэа
Пра вядоўцу
Алесь Залеўскі – журналіст, прадусар тэлевізійных і дакументальных праектаў. Працаваў у камандзе стваральнікаў Белсат-ТВ. Быў аўтарам і вядоўцам праекту «Людскія справы». Прадукты Алеся можна пабачыць Youtube-канале «Редакция», Discovery Channel, BBC Yesterday.
Дзе: Варкшоп пройдзе на платформе ZOOM
Калі: 24 сакавіка 2021 года, 18.30 — 20.30
Рэгістрацыя завершыцца, як толькі колькасць удзельнікаў дасягне 100. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопу.
Адукацыйнае мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, што ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».