Вакансія ў «Нашай Ніве»: тыктокер для навіннага канала
«Наша Ніва» шукае кандыдатаў, якія добра трымаюцца ў кадры і мараць стаць зоркай.
Патрабаванні:
-
добра трымацца ў кадры;
-
самому рабіць мантаж тыктокаў;
-
добра валодаць беларускай і рускай мовамі (рэдакцыя дапаможа ўдасканаліць пры патрэбе).
Умовы:
-
праца па афіцыйнай дамове;
-
заробак на картку;
-
выдатны калектыў.
На гэты момант дзеля бяспекі рэдакцыя працуе толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі.
Дасылайце заяўку на адрас на nivanasha@proton.me
Што павінна быць у водгуку на вакансію:
-
інфармацыя пра сябе;
-
спасылкі на кароткае відэа сябе;
-
спасылкі на свае сацыяльныя сеткі;
-
усё, што можа сведчыць на вашу карысць.
Можна высылаць заяўку прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.