Вакансія: асістэнт_ка рэдактара GIJN in Russian
Гэта пасада з частковай занятасцю ў некамерцыйнай арганізацыі Global Investigative Journalism Network (Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў). Кандыдаты павінны добра разбірацца ў расследавальнай журналістыцы і дата-журналістыцы, а таксама мець досвед і валодаць прасунутымі навыкамі працы ў сацыяльных сетках.
Лакацыя: Шукаюць кандыдатаў, якія граматна гавораць і прафесійна пішуць на рускай мове. GIJN — гэта віртуальная арганізацыя. Спатрэбіцца стабільны і надзейны доступ у інтэрнет.
Абавязкі:
- Пошук, стварэнне, планаванне і штодзённае размяшчэнне ў сацыяльных сетках GIJN in Russian (Instagram, X, Facebook, Telegram, YouTube) інавацыйнага і карыснага кантэнту аб інструментах, метадах, наборах дадзеных, магчымасцях і інавацыйных практыках у галіне журналісцкіх расследаванняў і дата-журналістыкі.
- Адсочванне праектаў у галіне журналісцкіх расследаванняў і дата-журналістыкі, а таксама працы медыяарганізацый ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.
- Стварэнне графікі і кароткіх відэаролікаў (рылс, сторыс, карткі) для сацыяльных сетак з дапамогай Canva і іншых інструментаў, а таксама пераўпакоўка кантэнту для розных платформаў.
- Стварэнне і рэалізацыя крэатыўных стратэгій узаемадзеяння і кампаній, накіраваных на распаўсюджванне рэсурсаў GIJN, пашырэнне і ўмацаванне супольнасці журналістаў-расследавальнікаў і ахоп новай аўдыторыі.
- Падтрыманне і мадэраванне анлайн-дыялогу з аўдыторыяй у сацыяльных сетках.
- Дапамога ў падрыхтоўцы і перакладзе на рускую мову матэрыялаў для сайта GIJN.
- Рэдагаванне, кіраванне сайтам, вёрстка і вычытванне публікацый і перакладаў.
- Вядзенне штомесячнай інфармацыйнай рассылкі.
- Пошук і прадастаўленне іншым рэдактарам GIJN матэрыялаў, звязаных з журналісцкімі расследаваннямі ва Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і на Каўказе.
- Падрыхтоўка адказаў на запыты журналістаў аб прадастаўленні інфармацыі ці дапамогі.
- Маніторынг трафіку сацыяльных сетак і распрацоўка стратэгій па падтрыманні і пашырэнні сеткі GIJN ва Ўсходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.
- Дапамога ў выкананні розных задач, такіх як падрыхтоўка канферэнцый, вэбінараў, трэнінгаў і навучальных сесій.
Патрабаванні:
- Не менш за тры гады дакументальна пацверджанага досведу працы ў анлайн-асяроддзі ў якасці штатнага супрацоўніка ці фрылансера ў рэдакцыі ці арганізацыі, звязанай з журналістыкай.
- Разуменне расследавальнай журналістыкі і дата-журналістыкі.
- Прафесійныя навыкі напісання тэкстаў і рэдагавання на рускай мове.
- Вольнае валоданне ангельскай для вуснай і пісьмовай камунікацыі.
- Навыкі лічбавага і візуальнага сторителлингу.
- Арганізатарскія здольнасці і навыкі фактчэкінгу.
- Увага да дэталяў.
- Уменне працаваць дыстанцыйна ў глабальнай, віртуальнай, разнастайнай міжкультурнай камандзе.
- Самаматывацыя, самаарганізацыя і моцныя навыкі камунікацыі ў камандзе.
- Здольнасць выконваць працу ў тэрмін у рэжыме шматзадачнасці.
- Досвед працы ў сацыяльных сетках, у ідэале ў Instagram, X, YouTube, Telegram і Facebook.
- Веданне асаблівасцей развіцця журналістыкі ў постсавецкіх краінах.
- Досвед працы з WordPress, Mailchimp, Excel і Canva будзе перавагай.
Калі вас зацікавіла гэтая вакансія, запоўніце гэтую анкету да 20 чэрвеня 2024 года.
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў — гэта асацыяцыя, якая аб’ядноўвае 250 членскіх арганізацый у 91 краіне. GIJN падтрымлівае, прасоўвае і развівае расследавальніцкую журналістыку па ўсім свеце.
Місія асістэнта рэгіянальнага рэдактара — распаўсюджванне і пашырэнне доступу да журналісцкіх рэсурсаў GIJN на рускай мове, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва і стварэнне сетак і арганізацый журналістаў-расследавальнікаў ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.