• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія ў арганізацыі «ІншыЯ» (дэдлайн — 8 ліпеня)

    «ІншыЯ» шукаюць таргетолага ці таргеталагіню (ads-man­ag­er), якія дапамогуць зрабіць больш бачнай дзейнасць арганізацыі. 

    Калі вы падзяляеце скразныя каштоўнасці, палітыку супрацоўніцтва арганізацыі і маеце адпаведныя скілы і досвед, то дасылайце рэзюме на info@theothersby.org

    Што прапануюць: 

    • Частковая (гнуткая) занятасць.
    • Дыстанцыйная праца. Таксама ёсць магчымасць працаваць у офісе арганізацыі ў Вільні.
    • Экалагічная камунікацыя ўнутры каманды.
    • Клопат і ўвага да ментальнага здароўя каманды.
    • Магчымасць уплываць на бачнасць арганізацыі і яе тэм у публічнай прасторы.

    Абавязкі: 

    • Падрыхтоўка рэкламных кампаній (адаптацыя існуючых тэкстаў і візуалаў) для прасоўвання мерапрыемстваў і прадуктаў арганізацыі (артыкулы, пасты, падкаст і г.д.).
    • Праца з наладамі рэкламы Meta і Google.
    • Забеспячэнне своечасовасці запуску рэкламы.
    • Запуск і суправаджэнне рэкламных кампаній.
    • Аналітыка ходу рэкламных кампаній, занясенне змен.
    • Аптымізацыя рэкламных бюджэтаў.
    • Падвядзенне вынікаў рэкламных кампаній.
    • Па неабходнасці удзел у тэматычных сазвонах каманды (па дамоўленасці з мэнэджаркай праекта і камандай).
    • Аператыўная камунікацыя ў працоўных каналах Slack у абумоўлены працоўны час.
    • Вядзенне аўтаматычнага ўліку працоўнага часу ў Clock­i­fy.
    • Азнаямленне і выкананне ўнутраных дакументаў арганізацыі, якія рэгулююць яе працу.

    Больш падрабязна пра вакансію — па спасылцы.

    Як адгукнуцца на вакансію

    Трэба да 8 ліпеня 2024 года (панядзелак) уключна даслаць:

    • рэзюмэ (або апісанне адукацыі і досведу працы ў свабоднай форме, уключаючы досвед працы ў НДА);
    • суправаджальны ліст (чаму вам хочацца працаваць на гэтай пасадзе) на пошту info@theothersby.org з тэмай ліста «Вакансія таргетолаг_іні».
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці