Увага! Курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе» пройдзе анлайн
УВАГА! У сувязі з нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, кіруючыся клопатам пра Ваша здароўе, вырашана перавесці краш-курс па прасоўванню ў Instagram і Telegram у анлайн-фармат.
Вэбінар пройдзе на платформе ZOOM. Далучыцца да яго можна праз браўзер ці мабільны дадатак.
https://apps.apple.com/by/app/
https://play.google.com/store/
Набыць квіткі на вебінар можна ТУТ.
Кошт квітка: 9 рублёў. Усе, хто набудзе квіткі, атрымаюць пасля анлайн-сесіі спасылку на відэа краш-курса.
АНЛАЙН краш-курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе»
19 сакавіка, с 18:30 — 20:30
Краш-курс па прасоўванню ў Instagram і Telegram будзе карысны як навічкам у SMM, так і дасведчаным кантэнт-мэйкерам. Блогеры, інфлюенсеры, журналісты, маркетолагі, digital-спецыялісты, прадпрымальнікі, далучайцеся!
Пра што?
Мы не будзем выліваць літры вады пра неабходнасць рабіць Stories і вёрстку ў Telegraph. За 2 гадзіны вы атрымаеце 10 працуючых інструментаў для прасоўвання свайго акаўнта.
Мы навучым:
- складаць smm-стратэгію;
- ствараць кантэнт за 5‑хвілін;
- асновам наладжвання таргетаванай рэкламы;
- асновам камунікацыі з аўдыторыяй і кліентамі.
Вы сваімі рукамі паспрабуеце стварыць кантэнт для напаўнення свайго акаўнта без вялікіх бюджэтаў. Для гэтага падчас сустрэчы вам спатрэбяцца смартфон/планшэт і ноўтбук.
Хто спікер?
Наста Пілюгіна – журналістка-фрылансерка, аўтарка Dzigital-падкаста.
Вэбінар пройдзе ў чацвер, 19 сакавіка 2020 года, з 18:30 да 20:30 на платформе ZOOM.
Кошт квітка — 9 рублёў.
Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся па адрасе: medyjatrener@gmail.com