• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе набор на 2018 год (да 25 лютага)

    Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2018 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

    Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2018 г. у Варшаве, а апошнюю – 18 – 21 лістапада 2018 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

    У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

    Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

    Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 150 Еўра. Астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.

    Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут, пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы, а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў. Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Face­book.

    Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 25 лютага 2018 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

    1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000x1000 пикселаў у фармаце JPEG;

    2. рэзюмэ (CV);

    3. я інфармацыя пра сябе (максімум – па два абзацы на англійскай і беларускай мовах);

    Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2018 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2018), а пасля — _Anketa, _Photo, _CV, _brief.  Форму анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ можна знайсці тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці