• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе набор (да 15 сакавіка)

    Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2020 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

    Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці 25 — 26 красавіка (месца правядзення будзе вызначана пазней), другую – у перыяд з 14 па 20 чэрвеня у Будапешце ці Варшаве, а апошнюю – у лістападзе 2020 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

    У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

    Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты, дзяржаўныя служачыя, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

    Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра. Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

    Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Face­book 

    Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет.

    Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 15 сакавіка 2020 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

    1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000 пикселаў па меншым баку у фармаце JPEG;

    2. рэзюмэ (CV);

    3. кароткую инфармацыю пра сябе (максімум – па два абзацы на английскай, а таксама беларускай ці рускай мовах);

    Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2020 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2020), а пасля — _Anketa, _Photo, _CV, _brief. Форму анкеты-заяўкі і прыклад кароткай інфармацыі пра сябе можна знайсці ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці