Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс для заяўнікаў
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2020 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.
Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці 25 – 26 красавіка (месца правядзення будзе вызначана пазней), другую: у перыяд з 14 па 20 чэрвеня у Будапешце ці Варшаве, а апошнюю: у лістападзе 2020 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).
Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты, дзяржаўныя служачыя, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра.
Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.
Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут: www.facebook.com/eespsbelarus
пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў — на сайце Рады Еўропы: http://www.coe.int/t/dgap/sps/default_EN.asp , таксама на сайце Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu
Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook па адрасе: https://www.facebook.com/groups/397478097015796 .
Адбор удзельнікаў адбываецца на падставе анкет.
Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 15 сакавіка 2020 г.
У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:
1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000 пикселаў па меншым баку у фармаце JPEG;
2. рэзюмэ (CV);
3. кароткую инфармацыю пра сябе (максімум – па два абзацы на английскай, а таксама беларускай ці рускай мовах);
Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2020 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2020), а пасля — _Anketa, _Photo, _CV, _brief. Форму анкеты-заяўкі і прыклад кароткай інфармацыі пра сябе можна знайсці тут: