• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Беларускія медыі. Якасць кантэнту і пытанні самарэгулявання». 10 верасня ў Вільні пройдзе канферэнцыя, прысвечаная працы беларускіх медыяў

    У межах канферэнцыі пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў традыцыйнага творчага конкурсу «Вольнае слова».

    «Круглы стол», Вільня, верасень 2023 г. Фота: БАЖ

    Вільня, верасень 2023 года. Фота: БАЖ

    10 верасня Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на канферэнцыю, прысвечаную працы беларускіх медыяў. У фокусе канферэнцыі пытанні захавання якасці медыяпрадукту ў складаных умовах працы, а таксама этычнае самарэгуляванне галіны.

    Папярэдняя праграма канферэнцыі

    11:00 Вітальны выступ арганізатараў:

    - Андрэй Бастунец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў,
    Мая Север, прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

    11:15 Панэль 1. «Як медыі могуць захоўваць якасць медыяпрадукту, нягледзячы на складаныя ўмовы».

    Мадэратар: Барыс Гарэцкі, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Спікеры і спікеркі:

    • Надзея Белахвосцік, галоўная рэдактарка праекта Medi­aIQ.
    • Аляксандр Ярашэвіч, сузаснавальнік медыя «Бюро».
    • Андрэй Шаўлюга, «Радыё Свабода».
    • Ірына Новік, Hrodna.life.
    • Марыя Садоўская-Камлач, Free Press for East­ern Europe.

    13:00 Панэль 2. «Пытанні стварэння і дзейнасці новага органа самарэгулявання беларускага медыясектара».

    Мадэратар: Алег Агееў, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Спікеры і спікеркі:

    • Дайнюс Радзявічус, Саюз журналістаў Літвы.
    • Вольга Сямашка, журналістка.
    • Ёанна Шыманьска, Arti­cle 19.

    14:30 Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова».

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Для ўдзелу ў канферэнцыі БАЖ запрашае калег і каляжанак зарэгістравацца да 6 верасня ўключна.

    Пацверджаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падрабязную інфармацыю ад арганізатараў на пазначаную электронную пошту.

    Арганізатары конкурсу «Вольнае слова» ўжо звязаліся з аўтарамі, чые працы ўвайшлі ў шорт-ліст. Ім асобна рэгістравацца на дадзеную падзею не трэба.

    Арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў, таму калегам варта разлічваць на ўласныя магчымасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці