• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі масава блакуюць ВПН-сервісы. Што рабіць, калі пачнуць і ў нас?

    VPN выкарыстоўваюць для абыходу блакавання — але і яго можна заблакаваць. Распавядаем, што рабіць у такой сітуацыі.
     

    На сёння ў Расіі заблакаваныя каля дзясятка сэрвісаў для абыходу блакіровак. Сярод іх такія папулярныя, як Psiphon, Lantern, Pro­ton VPN і Nord VPN. І яны сапраўды перасталі працаваць.

    У Беларусі заблакаваны TOR — і тое ўмоўна, бо да яго лёгка атрымаць доступ. Але VPN могуць заблакаваць у любы момант, тэхнічна гэта нескладана. Што тады рабіць?

    1. Паспрабуйце іншы сервер і «пагуляйцеся» з наладамі кліента

    Шмат у якіх сэрвісах ёсць магчымасць змяніць краіну, з якой вы заходзіце ў сетку, або там ёсць нейкі рэжым, які дапаможа абысці блакіроўку.

    2. Напішыце ў падтрымку

    У выпадку, калі на іншы ВПН вы не хочаце пераходзіць, або ваш быў платны — звярніцеся ў падтрымку сэрвісу. Магчыма, яны ўжо прыдумалі рашэнне вашай праблемы або, прынамсі, вернуць грошы.

    3. Пашукайце іншы VPN

    Калі вы карысталіся бясплатным сэрвісам, то проста знайдзіце іншы. Да прыкладу, з гэтага спісу.

    Існуе яшчэ такі параўнальны спіс для 190 розных сэрвісаў. Справа ў табліцы ёсць графа «Free Tri­al Avail­able» для тых сэрвісаў, у якіх існуе бясплатная версія. Сярод цікавых і бясплатных — Rise­up VPN, які робяць актывісты з ЗША за свой кошт.

    Але будзьце ўважлівыя — не ўсе VPN надзейныя. Да прыкладу, у краме Google Play ёсць процьма бясплатных, але сумніўных сэрвісаў. Калі вы заходзіце ў ВПН, то вы давяраеце вашы даныя сервісу, і калі ён ненадзейны, то можа зліць вашы даныя, паролі і ўвесь трафік.

    Большасць добрых VPN платныя. Спіс платных і надзейных ёсць тут.

    4. Скарыстайцеся іншымі сэрвісамі абыходу блакаванняў

    Такіх існуе шмат. Самыя вядомыя і надзейныя: Tachy­onTORLantern і Psiphon. Гэта не проста VPN, яны выкарыстоўваюць шэраг тэхналогіяў, якія павялічваюць імавернасць абыходу цэнзуры.

    Калі сайты сэрвісаў заблакуюць, то ёсць магчымасць спампаваць кліент праз паштовы запыт. Для TOR дашліце e‑mail з назвай вашай аперацыйнай сістэмы (Win­dows, Android, Mac, Lin­ux) на адрас gettor@torproject.org. Для Psiphon дашліце пусты ліст на адрас get@psiphon3.com.

    Таксама некамерцыйная арганізацыя Роскамсвабода распрацавала адмысловы дадатак для браўзераў для абыходу забаронаў. Ён даступны для Fire­fox і Chrome.

    Такі ж дадатак стварыла іншая кампанія. Ён даступны для Fire­fox, Edge і Chrome.

    Калі няма магчымасці нешта ўсталяваць (напрыклад, гэта забаронена ў вас на працы), то скарыстайцеся сэрвісам Way­back Machine. Скапіруйце ў адрасны радок адрас сайта і, калі ў сэрвісе няма яго копіі, націсніце кнопку «Save this URL in the Way­back Machine». Пасля гэтага вы атрымаеце спасылку на люстра старонкі заблакаванага сайта. Праўда, калі ён будзе нагружаны, гэта зойме шмат часу.

    Яшчэ адзін варыянт без усталёўкі — захаваныя старонкі ад пошукавых сэрвісаў. Для таго, каб іх убачыць, увядзіце ў пошукавы радок меркаваны загаловак артыкулу ці рэсурсу або іхні адрас і, хутчэй за ўсё, у вас атрымаецца знайсці захаваную копію.

    Мінус двух апошніх варыянтаў у тым, што ў вас не будзе магчымасці працаваць з «жывым» сайтам — вы заўжды будзеце бачыць больш ці менш старую копію.

    5. Стварыце ўласны VPN-сэрвіс

    Для гэтага вам трэба набыць сервер. Зрабіць гэта можна тут або знайсці прыдатны сэрвіс праз пошук — праўда, трэба, каб чалавек, які купляе і афармляе на сябе сервер, быў не ў Беларусі, а сэрвіс быў надзейны. Арэнда сервера абыдзецца ў 2–5 еўра ў месяц.

    Адзін з цікавых сэрвісаў для стварэння ўласнага VPN, зроблены Google адмыслова для абыходу блакіровак — Out­line. Для таго, каб ён працаваў, трэба скарыстацца інструкцыяй.

    Таксама ёсць сэрвіс Amnezia VPN, які можна змясціць на вашым уласным серверы.

    Інструкцыя па тым, як стварыць уласны VPN без старонніх сэрвісаў — тут, але гэта адчувальна складаней, бо давядзецца «гуляцца» з Lin­ux.

    А вось інструкцыі па тым, як далучыцца да такога VPN для AndroidiPhoneWin­dows і Mac.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці