• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня запрашаюць на кірмаш RADA Market!

    RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны жадаючы можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

    Моладзевы савет “РАДА” запрашае пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю. 

    Далучайцеся да RADA Mar­ket і акуніцеся ў хвалюючы свет актывізму, творчасці і культуры Беларусі. Гэта падзея не толькі дасць вам магчымасць пазнаёміцца з праектамі і ініцыятывамі, але і натхніць вас на актыўны ўдзел у жыцці грамадства. Прыходзьце і далучайцеся, каб разам ствараць лепшую будучыню!

    Праграма:

    • 12:00–17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц 

    • 17:00 – Аўкцыён у падтрымку палітвязняў_ніц

    • 18:00 – Stand up

    • 19:30 – Музыка і атмасфера ад Stere­obeaver і KZV

    З кім будзе магчымасць пазнаёміцца падчас маркета?

    А што наконт рамеснікаў_ніц?

    І галоўнае – будуць актыўнасці і пляцоўка для дзяцей! Прыходзьце ўсёй сям’ёй, ніхто з вас не будзе сумаваць. 

    Таксама ўсе жадаючыя могуць паўдзельніць у майстар-класах па маляванні паштовак, арт-гурток мікра-зінаў, сшыць ляльку і паляпіць з гліны.
    Удзел у майстар-класах бясплатны, усімі матэрыяламі вас забяспечаць.

    Падрабязнасці і кароткую рэгістрацыю на майстар-класы шукайце па спасылцы: https://rada.fm/2023/08/02/master-class/

    Будзем рады бачыць беларусаў_ак, літоўцаў_вак, украінцаў_нак, а таксама іншых жыхароў_ак і гасцей Вільні, каб больш даведацца пра актывізм і культуру Беларусі.

    Калі: Субота, 12 жніўня 2023 г.
    Дзе: Vyte­nio g. 6, teatras “Vil­ni­aus klasi­ka”

    Уваход вольны 

    Сачыце за абнаўленнямі на старонках “РАДА” у сацыяльных сетках – каб ведаць, што цікавага вас чакае 12 жніўна на RADA Mar­ket!


    Інфармацыйны партнёр мерапрыемства – «Новая Беларусь». Праект, які быў створаны беларусамі_камі для беларусаў_ак. Там мы можам быць карыснымі адно аднаму і заставацца разам, дзе б мы ні былі. Запампуйце аплікацыю «Новая Беларусь» і глядзіце гайд па маркеце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці