У Мінску пройдуць ілюстраваныя лекцыі пра польскае дакументальнае кіно
19 і 20 кастрычніка ў Мінску ў кінашколе-студыі Андрэя Палупанава пройдуць ілюстраваныя лекцыі пра польскае дакументальнае кіно. Прачытаюць іх культуролаг Іаланта Кільян і журналістка Еўрарадыё, лаўрэатка сёлетняга "Вольнага слова" Святлана Курс.
Лекцыі будуць «пра польскае дакументальнае кіно, рэвалюцыйныя і авангардныя фільмы, пра жанчын і рабочых, пра ісціны дакументальнага кіно». Словы будуць перамяжацца з праглядам фільмаў.
Тэмы лекцый:
— класіка і авангард у польскім дакументальным кіно (Іаланта Кільян);
— шчаслівыя работніцы і работнікі – дэканструкцыя міфаў у польскай кінадакументалістыцы 1950–1990‑х (Святлана Курс);
— дапаможнік кінадакументаліста, ці як гэта робіцца ў польскай кінадакументалістыцы (Іаланта Кільян, Святлана Курс).
Ілюстраваныя лекцыі пройдуць у кінашколе-студыі Андрэя Палупанава па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці 168, корпус 2, офіс 7 (5 паверх). Уваход вольны!