• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску адбудзецца сустрэча філіялаў Creative Commons Беларусі і Украіны (да 18 лістапада)

    26-27 лістапада ў Мінску адбудзецца сустрэча філіялаў Creative Commons* Беларусі і Украіны. Падчас сустрэчы каманды будуць абменьвацца досведам, а таксама сумесна працаваць над стварэннем дапаможнікаў для ўладальнікаў сайтаў (блогаў, парталаў), а таксама музеяў.

    Асноўная мэта — гэта стварыць разуменне: як зрабіць сваю дзейнасць больш адкрытай і кантэнт больш устойлівым, выкарыстоўвачы ліцэнзіі Cre­ative Com­mons.

    Вынік сумеснай працы будзе распаўсюджаны сярод грамадскіх арганізацый, а ўдзельнікі мерапрыемства ўзбагацяцца ведамі і новымі знаёмствамі.

    На сустрэчу мы запрашаем: музейных работнікаў, блогераў, юрыстаў і проста валанцёраў, якія на працягу 2‑х дзён (субота, нядзеля) гатовыя актыўна дапамагаць справе.

    З‑за таго, што месца абмежавана, мы раім усім зацікаўленым запоўніць анкету да 18 лістапада. З усімі кандыдатамі мы перамовімся папярэдне і абяром самых зацікаўленых.

    Запоўні анкету

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці