У Бабруйску адзначылі 101-годдзе «Бобруйского курьера» і 20-годдзе БАЖ
Незалежныя бабруйскія журналісты з мясцовай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 21 верасня адсвяткавалі адразу дзве значныя даты.
Вечарыну зладзіў галоўны рэдактар «Бобруйского курьера», лідар бабруйскіх БАЖаўцаў Анатоль Санаценка.
У офісе адной з дэмакратычных арганізацый разгарнулі невялікую фотавыставу, якая распавядала пра дзейнасць ГА “БАЖ” у Бабруйску і пра яе мясцовых сябраў.
Анатоль Санаценка таксама расказаў пра заснаваную ў 1914 г. газету «Бобруйский курьер», узгадаў гісторыю стварэння бабруйскай суполкі ГА “БАЖ” у сакавіку 1998 года – больш чым 17 год таму.
Удзельнікі вечарыны паглядзелі слайд-шоў з прэзентацыяй дзейнасці ГА “БАЖ”, бліжэй пазнаёміліся з часопісам «Абажур».
Акрамя журналістаў, ва ўрачыстай вечарыне бралі ўдзел чытачы «Бобруйского курьера».
Скончыліся мерапрыемствы сумесным чаяваннем.