Творчы конкурс для журналістаў: 100 год БНР (да 25 сакавіка)
Гомельская філія ГА “БАЖ” запрашае прыняць удзел у міжрэгіянальным творчым конкурсе да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
На конкурс прымаюцца артыкулы, нарысы, фотарэпартажы, тэлесюжэты і радыёперадачы, у якіх адлюстроўваюцца падзеі, асобы, што спрычыніліся да абвяшчэння і абароны БНР, альбо нашы сучаснікі, якія адкрылі для грамадскасці невядомыя старонкі гісторыі на гэтую тэму. Улічваваецца навізна, арыгінальнасць падачы матэрыялу.
У пяці намінацыях (артыкул, нарыс, фотарэпартаж, тэлесюжэт, радыёперадача) і будуць вызначаны лепшыя творчыя працы з уручэннем дыпломаў і прызоў.
На конкурс прымаюцца працы, якія знайшлі месца на старонках газет альбо іншых інфармацыйных рэсурсаў.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў на конкурс — 20 сакавіка 2018 года.
У журы ўвойдуць кіраўнікі філіяў БАЖ, сябры якіх прынялі ўдзел у конкурсе.
Праз творчы конкурс мы далучымся да важнай справы — святкавання адметнай падзеі ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, спрычынімся да папулярызацыі гэтай важнай даты, а таксама ўмацуем міжрэгіянальныя сувязі суполак БАЖ.
Творчыя працы з пазнакай “Конкурс — БНР” і спасылкамі на СМІ дасылайце да 20 сакавіка на электронны адрас старшыні Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца: anatolivanavich@gmail.com.
Тэлефон: +375 29 673 88 74.