• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Творчая сустрэча з фатографамі Артурам Бондарам і Аксанай Юшко. Пятніца, офіс БАЖ

    21 красавіка а 17 гадзіне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашае на творчую сустрэчу з Артурам Бондарам і Аксанай Юшко — сусветнавядомымі і паспяховымі фатографамі.

    Яны падзеляцца сваім досведам стварэння калектыўных і персанальных праектаў, раскажуць пра сусветныя тэндэнцыі ў сучаснай фотажурналістыцы.

    Аксана Юшко — фрыланс-фатограф, у журналістыцы з 2007 года, жыве ў Маскве. Пераможца 2015 NPPA Mag­a­zine Lifestyle Sto­ry, 2014 Prix Bayeux Cal­va­dos за вэб-журналізм, 2013 BURN MAGAZINE, фіналіст фестывалю дакументальнай фатаграфіі Chi­ang Mai ў Тайландзе ў 2013, Anthro­pographia Human Rights 2012, Lens Cul­ture Inter­na­tion­al 2011, Con­sci­en­tious Port­fo­lio Com­pe­ti­tion 2010 г., The After­math project 2010 і інш. Супрацоўнічае з расійскімі і замежнымі выданнямі. У цяперашні час працягвае працу над персанальнымі і групавымі праектамі ў Расіі і за мяжой.

    Удзельніца многіх выстаў і фестываляў у Расіі, Велікабрытаніі, Фінляндыі, Францыі, Іспаніі, Германіі, ЗША, Мексікі, Японіі і інш. Персанальны сайт.

    Артур Бондар — фатограф, нарадзіўся і вырас ва Украіне. У цяперашні час жыве ў Маскве. Вывучаў дакументальную фатаграфію і правы чалавека ва ўніверсітэце Нью-Ёрка, NYU Tisch School of the Arts ў 2012, удзельнік Eddie Adams Work­shop ў ЗША, майстар-класа Noor-Nikon ў Румыніі ў 2011, удзельнік многіх фестываляў і выстаў па ўсім свеце. Пераможца Фонду дакументальнай фатаграфіі ЗША ў 2013–2014 гг.., уладальнік стыпендыі Mag­num Foun­da­tion па правах чалавека ў 2012, Гранта Nation­al Geo­graph­ic 2011 і пераможца «Фатограф года 2012» ва Украіне.

    У цяперашні час працягвае працу над персанальнымі і групавымі праектамі ва Украіне, Расіі і за мяжой. З’яўляецца аўтарам трох кніг: «Барыкада», «Подпісы Войны» і «Цені зоркі Палын». Артур Бондар з’яўляецца ўдзельнікам адукацыйнай праграмы міжнароднага фотаагенцтва VII Pho­to Agency і супрацоўнічае з такімі выданнямі, як The New York­er, Time, The New York Times, Le Monde, The Times of Lon­don, the Wall Street Jour­nal, deVolk­skrant, Helsin­gin Sanomat і інш. Персанальны сайт.

    Творчая сустрэча адбудзецца ў пятніцу 21 красавіка а 17 гадзіне ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (вул. Камсамольская, 7, офіс 32).

    Уваход вольны

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці