Трэнінг па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій для НДА і ініцыятыў (дэдлайн — 30 верасня)
24 верасня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Арганізацыя «ІншыЯ» запрашае актывістаў і актывістак на трэнінг па камунікацыйных стратэгіях. Мерапрыемства будзе карысна тым, хто хоча зрабіць сваю арганізацыю або ініцыятыву больш зразумелай і прыкметнай для аўдыторый.
Калі:
- 18 кастрычніка з 10:00 да 18:00
- 19 кастрычніка з 10:00 да 13:00
Дзе: цэнтр Варшавы. Дакладнае месца будзе паведамлена ўдзельніцам і ўдзельнікам, якія пройдуць адбор.
На трэнінгу вы навучыцеся:
- ствараць камунікацыйныя стратэгіі для арганізацый або ініцыятыў;
- даносіць асноўныя ідэі і перавагі сваёй дзейнасці да аўдыторыі;
Пасля трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць ментарскую падтрымку для распрацоўкі стратэгіі ўласнага праекта.
Для каго гэты трэнінг?
- Для тых, хто займаецца развіццём медыяпраектаў (сацыяльныя сеткі, YouTube-каналы).
- Для праектных менеджэрак, менеджэраў і тых, хто займаецца стратэгічным планаваннем.
- Для тых, хто хоча даведацца, што такое камунікацыйная стратэгія і як яе выкарыстоўваць.
Форма рэгістрацыі адчыненая да 30 верасня ўключна. Удзельнічаць могуць да двух чалавек ад адной арганізацыі.
Мерапрыемства праводзіцца арганізацыяй «ІншыЯ» і аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
То, что не увидишь с земли. Смотрите, какие захватывающие снимки вышли в финал конкурса фотографий, сделанных с дронов
08.06.2024
Суд у Брэсце надаў экстрэмісцкі статус незалежнаму сайту і акаўнтам мясцовых СМІ ў сацсетках
16.02.2024
Брэсцкую журналістку Алену Цімашчук прыгаварылі да 5 гадоў зняволення і велізарнага штрафу
10.06.2024
Чарговае папаўненне «экстрэмісцкага спісу»: газета «Вызваленне», YouTube «Брэсцкай газеты», TikTok «Вясны»
02.04.2024