Трэвэл-грант для фотааматараў для вандроўкі ў Непал (да 25 лістапада)
Фотааматары з усяго свету (узрост ад 18 гадоў, англійская мова) запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "World Nomads". Арганізатары чакаюць ад канкурсантаў натхняльныя фотаздымкі з падарожжаў.
Галоўны прыз конкурсу — 10-дзённая вандроўка ў Непал і ментарства ад прафесійага трэвэл-фатографа Рычарда Л’Ансана (7–18 лютага 2016 года).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатнае валоданне ангельскай мовай,
- узрост — ад 18 год,
- быць фотааматарам / навучацца фотасправе і мець жаданне зрабіць кар’еру ў трэвэл-фатаграфіі,
- быць у добрай фізічнай форме,
- мець дзеючы замежны пашпарт,
- жадаць прыгод, вучыцца ў ментара, набыць новыя веды і навыкі ў галіне трэвэл-фатаграфіі.
Канкурсанты мусяць:
- даслаць фотагісторыю (максімум 5 фотаздымкаў),
- распавесці ў эсэ (1,5 тыс. сімвалаў), што перамога ў конкурсе значыць для Вас і чаму журы мае выбраць менавіта Вас (распавядзіце пра сябе, свае захапленні, чаму любіце фатаграфію, што вас рухае рабіць лепшыя здымкі і г.д. — імкніцеся стварыць свой партрэт праз эсэ),
- запоўніць форму заяўкі.
Дэдлайн — 25 лістапада 2015 года.
Падрабязная інфармацыя — тут.