• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак у верасні 2022 года ( да 2 верасня)

    У верасні 2022 года БДПЧ правядзе трохдзённыя трэнінгі, анлайн або афлайн, для ахвочых навучыцца распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі.

    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак. Трэнінгі адбудуцца ў верасні 2022 года. Будзе два фарматы правядзення трэнінга: анлайн і афлайн. Ахвочым удзельнічаць трэба абраць адзін з фарматаў трэнінгаў.

    Трэнінгі ахопліваюць наступныя тэмы:

    • логіка планавання праектаў;

    • ператварэнне ідэі ў жыццяздольны праект;

    • навыкі складання якаснай праектнай заяўкі;

    • парады ад экспертаў і экпертак.

    БДПЧ ладзіць два тренінгі; можна ўдзельнічаць толькі ў адным з іх:

    1.     Афлайн-трэнінг 9–11 верасня для тых, хто знаходзіцца ў Вільні або мае магчымасць прыехаць за уласны кошт. Транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу не будуць пакрывацца арганізатарамі.

    2.     Анлайн-трэнінг,  які будзе складацца з трох сесій 16, 22 і 27 верасня.

    Праграма і іншая падрабязная інфармацыя пра трэнінгі будзе дасланая адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.

    Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

    Да ўдзелу ў трэнінгах запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга. Перавага будзе наддавацца тым, хто яшчэ не прымаў удзел у падобным навучанні.

    Як трапіць на трэнінг?

    Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове.

    Ахвочым прыняць удзел у трэнінгу ў Вільні 9–11 верасня неабходна запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 29 жніўня. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім не пазней за 1 верасня. Звярніце ўвагу, арганізатары НЕ пакрываюць транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу.

    Каб далучыцца да анлайн-трэнінгу 16, 22 і 27 верасня, запоўніце форму заяўкі да 2 верасня (уключна). Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 верасня.

    Кантакты

    Па пытаннях, звязаных з удзелам у трэнігах, звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці