• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг: Як распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз (рэгістрацыя да 1 чэрвеня)

    Запрашаем падаваць заяўкі на бясплатны трэнінг для журналістаў вяшчальных і анлайн-медыяў "Як распавесці розгаласную гісторыю пра Еўрасаюз".

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/adc3119e0e3d30de2fe5fa81f5997002.jpg

    Двухдзённы курс, засяроджаны на ўдасканаленні навыкаў рэдагавання, напісання тэкстаў і мантажу пройдзе ў Прэс-клубе 4–5 чэрвеня 2018.

    Мэта заняткаў – паглыбіць навыкі журналістаў і іх медыяў. Курс паспрыяе лепшаму разуменню механізмаў прыняцця рашэнняў у Еўрасаюзе, а таксама прастымулюе ўдзельнікаў уключыць асвятленне дзейнасці ЕС у лік асноўных рэдакцыйных тэм, выкарыстоўваючы публічна даступныя элементы і крыніцы дадзеных, тэкставых і відэаматэрыялаў.

    Удзельнікі будуць працаваць над гісторыяй пра спансуемы ЕС праект альбо актыўнасць, карыстаючыся матэрыяламі, даступнымі ўнутры краіны альбо анлайн. Вынікам працы мусяць стаць інфарматыўныя гісторыі, якія прыцягваюць увагу і адначасова добра дапасуюцца да фармату медыяў, якія прадстаўляюць удзельнікі. Створаныя гісторыі маюць быць апублікаванымі/ выйсці ў эфір у беларускіх медыя. Таксама яны будуць змешчаныя на платформе і сайце Open Media Hub для наступнага абмену і выкарыстання ўдзельнікамі праекта з іншых краін.

    Практычны вынік семінару – арыентаванне ў шэрагу даступных інфармацыйных крыніцаў аб дзейнасці ЕС і фінансуемых саюзам праектах, якія мусяць значна спрасціць працу журналіста па дадзеных тэмах. Акрамя вызначэння еўрапейскіх і беларускіх анлайн-рэсурсаў з даступнымі для выкарыстання дадзенымі, удзельнікаў чакае шэраг практыкумаў па прасочванні за грашыма, выдзеленымі пад кантрэтныя праекты ЕС.

    Трэнеры курса – экспертка ў галіне вяшчальнай і анлайн-журналістыкі Зоя Чарльз і аператар-мантажор Алік Грыгаран. Навучанне пройдзе пры падтрымцы Прэс-клуба.

    У форме заяўкі на ўдзел журналісты мусяць у тым ліку прапанаваць сваю гісторыю, заснаваную на праектах і прыярытэтах ЕС у Беларусі, над якой яны будуць працаваць. Арганізатары трэнінгу просяць абраных удзельнікаў прынесці сваю апаратуру для відэаздымак і мантажу.

    Каб падаць заяўкупраходзьце па спасылцы

    Дэдлайн падачы заявак – 1‑га чэрвеня 2018, 23:45.

    Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам тых медыяў, якія бралі ўдзел у мінулых актыўнасцях Open­Medi­aHub і падпісалі з праектам мемарандумы аб супрацоўніцтве. 

    Праект Open Media Hub мае на мэце паляпшаць навыкі журналістаў і медыя-менеджэраў, а таксама падтрымліваць выраб аўдыёвізуальнага кантэнту і анлайн-матэрыялаў у краінах Еўрапейскага суседства. Праект рэалізуецца кансорцыўмам еўрапейскіх медыя-арганізацый, такіх як France Médias Monde, Euro­pean Jour­nal­ism Cen­ter, Action Glob­al і Free Press Unlim­it­ed, на чале з Thom­son Foun­da­tion.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці